Музыка88

Расейскую духоўнасць згвалцілі… і гэтага ўжо не паправіш

Музычны крытык Юлія Андрэева піша пра скандал з расійскім піяністам Міхаілам Плятнёвым.

Музычны крытык Юлія Андрэева піша пра скандал з расійскім піяністам Міхаілам Плятнёвым.

Некалькі дзён таму сусветную культурніцкую грамадскасць узрушыла навіна: у Таіландзе паводле падазрэння ў згвалтаванні 14-гадовага хлопца быў затрыманы славуты расейскі піяніст і дырыжор Міхаіл Плятнёў.

Менш за ўсё гэтаму скандалу здзівіліся ў самой Расеі.

Вікіпедыя дае звесткі, што ў 1989 годзе Плятнёў праходзіў падазраваным па справе аб разбэшчванні непаўналетніх, але яго апраўдалі, а ў 1999—2000 гадах яго мелі выклікаць сведкам па справе пра выраб дзіцячай парнаграфіі ў Расіі й ЗША.

Міхаіл Плятнёў — адзін з тых шматлікіх, на жаль, музыкаў, чый сціплы талент яўна непрапарцыйны яго сусветнай славе.
У 1978 годзе Плятнёў як піяніст выйграе Міжнародны конкурс імя Чайкоўскага ў Маскве. Перамога была небясспрэчнай: публіцы болей падабаўся французскі піяніст Паскаль Дэвуаён. Затое Плятнёў быў чыстакроўным расейцам, камсамольцам і вучнем уплывовага члена журы Льва Уласенкі.

Нейкі час пасля конкурсу Плятнёў так і застаецца другарадным савецкім піяністам. І раптам у снежні 1987 годзе атрымлівае запрашэнне выступіць у Вашынгтоне перад удзельнікамі саміту Гарбачоў-Рэйган. Ён завязвае знаёмства з Гарбачовым, «дружба» з якім, па ягоных словах, дапамагла яму ў 1990 годзе заснаваць Расейскі нацыянальны аркестр.

Для ўсіх, хто цікавіўся ў той час культурным жыццём СССР, гэта было шокам. Дзяржава развальвалася, фінансавання культуры амаль не было, галодныя музыканты натоўпамі рушылі на Захад і на Усход. А тут — новы аркестр. Пры тым, што ў 33-гадовага піяніста нават не было дырыжорскай адукацыі.

Шок, мабыць, быў бы яшчэ мацнейшым, калі б грамадскасць даведалася, што гэты новы «нацыянальны» аркестр у сапраўднасці быў прыватным і ўтрымліваўся на спонсарскія грошы. У СССР такога быць не магло. Але ж было! Была нават апякунская рада з «прадстаўнікоў буйных расейскіх і замежных кампаній», склад якой і тады, і пазней хаваўся ў таямніцы.

Калектыў з першага дня свайго існавання стаў ездзіць на гастролі. Прычым неабыякія.

Першы гастрольны выступ адбыўся ў 1990 годзе ў Ватыкане, куды не ступала нага савецкага чалавека. А калі былі ўзноўлены дыпламатычныя стасункі з Ізраілем, менавіта РНО першым выступіў перад тамтэйшай публікай.

Пачынаючы з 1996 году, сам Плятнёў і ягоны аркестр атрымліваюць самыя прэстыжныя музычныя прэміі. Найлепшыя аркестры свету запрашаюць Плятнёва гасцявым дырыжорам. У ягоных запісах шукаюць (і знаходзяць!) асаблівую духоўнасць, вытанчанасць і густ. Хаця адзінае, што там ёсць, — гэта механічная спраўнасць і халодны разлік.

На сённяшні дзень галоўнымі спонсарамі плятнёўскага аркестру з’яўляюцца Фонд Міхаіла Прохарава (расейскі алігарх) і расейская дзяржава.
Бо аркестр з 2009 года нібыта з’яўляецца дзяржаўным, хаця на афіцыйным сайце аніякіх звестак пра яго прыналежнасць няма. Няма ў яго назве і абавязковага слова «дзяржаўны». Аднак дзяржава моцна падтрымлівае Плятнёва.
Паводле расейскіх крыніц, гадавы бюджэт калектыву перавышае 75 млн. расейскіх руб. З іх 12,5 млн руб. штогод выдае Прохараў, каля 10 млн руб. складае ўласная выручка. Паводле пастановы расейскага ўрада, у 2010—2012 гг. калектыў будзе атрымліваць з бюджэту па 50 млн руб. штогод.

Падтрымлівае Плятнёва і Расейская праваслаўная царква. 20 мая 2010 году аркестр пад ягоным кіраўніцтвам выступаў у Ватыкане ў рамках праваслаўнага культурніцкага праекта «Тры Рымы».

Плятнёў — чалавек нябедны. Паводле паведамленняў тайскіх СМІ, у Патаі (папулярны ў расейцаў сэкс-курорт), дзе піяніст жыве з 1995 года, у яго маюцца два раскошныя палацы, два рэстараны, спа-салон, яхта і два маторныя дэльтапланы. Наўрад ці такую маёмасць можна займець на музыканцкія заробкі.
Цяперака, пад страхам 25 гадоў тайскай турмы, у параўнанні з якой Сібір накшталт курорту, ён гэтую маёмасць напэўна кіне і будзе хавацца ў Расеі.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах9

СветАбноўлена9

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах

Усе навіны →
Усе навіны

«Дадаем слабіцельнае ў алкаголь расійскім салдатам». Як украінскія жанчыны змагаюцца з акупантамі2

Маладая ўкраінская акрабатка трагічна загінула ў Тайландзе, сарваўшыся з 15-метровай вышыні

Музычны тэатр у Мінску збіраюцца закрыць на рэканструкцыю ў 2026 годзе

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях22

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»3

Камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны прызначаны «Мадзяр» — культавы добраахвотнік, які прыйшоў у армію ў 2022-м6

Ці сапраўды раслінныя алеі шкодныя і які абраць?7

«У людзей шок ад данатаў на вайну». Супрацоўнік беларускай юрасобы «Леста» расказаў пра настроі ў калектыве12

Чаму ў мінскім метро нельга рэкламаваць каўбасу, сыр і шампуні? Чыноўніца патлумачыла5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах9

СветАбноўлена9

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць