Культура33

«Нічога надзвычайнага не рабіў — папросту ўмеў прыстасавацца да цяжкіх умоваў»

Памёр доктар Уладзімір Набагез – беларускі грамадскі дзеяч у ЗША.

У ЗША памёр грамадскі дзеяч Уладзімір Набагез.

паведаміў «Нашай Ніве» сп. Янка Запруднік.

Уладзімір Набагез нарадзіўся 20 кастрычніка 1919 г. у Сяльцы на Наваградчыне ў сялянскай сям’і. Яго бацька ваяваў у Першую сусветную ў царскай арміі, зарабіў два Георгіеўскія крыжы.

У. Набагез вучыўся — а яго радзіма ў 1921 г. адышла палякам — разам з Барысом Рагулем, Язэпам Сажычам, Янкам Гутарам у беларускай філіі польскай гімназіі імя Міцкевіча ў Наваградку. Дарэчы быў адзіным хлопцам з Сяльца, хто здабыў сярэднюю асвету (матуру, як тады казалі).

У 1939 г. прызваны ў польскае войска («пратрымалася наша войска некалькі дзён — ішлі ланцугом, бы бараны»), трапіў у нямецкі палон.

Намаганнямі беларускіх дзеячоў быў вызвалены ў ліпені 1941 г. Жыў у Кёнігсбергу, Данцыгу (Гданьску), працаваў пры Беларускім прадстаўніцтве пры нямецкім Арбайтсфронце.

Па сканчэнні вайны паступіў на медыцынскі факультэт Марбурскага універсітэта, уваходзіў у Беларускае студэнцкае згуртаванне. У 1949 г. перабраўся ў Лювенскі універсітэт (Бельгія), які скончыў з дыпломам доктара медыцыны.

У 1956 г. пераехаў у ЗША,

працаваў у нью-ёрскім шпіталі, потым распачаў прыватную практыку ў горадзе Уолдэн (Нью-Ёрк), дзе купіў дом і участак зямлі плошчай 1,6 гектара.

У ЗША Набагез пазнаёміўся і ажаніўся з канадкай французскага паходжання Ёландай. У шлюбе нарадзіліся двое сыноў — Янка і Андрэй.

Уладзімір Набагез браў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці,

быў сябрам Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА), а ў 1964—1968 гг. кіраўніком нью-ёрскага аддзела. Фундаваў розныя праекты.

Ён пісаў: «Калі часам распавядаю людзям пра сваё жыццё, чую ў адказ: «Ой, як шмат вы дабіліся!»

Не, адказваю, нічога надзвычайнага я не рабіў — папросту ўмеў прыстасавацца да цяжкіх умоваў і перамагчы іх».

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць