Грамадства66

«Жорсткасць да жывёл прыводзіць да жорсткасці ў адносінах паміж людзьмі»

У Мінску, у памяшканні ДК Трактарнага завода адбыўся круглы стол, прысвечаны абароне правоў жывёл у Беларусі

У круглым стале, арганізаваным грамадзкімі ініцыятывамі г. Мінска, узялі ўдзел сябры арганізацыяў «Заасвет», «Эгіда», БМА, «Дыярыюш», Асамблеі НДА, журналісты. Культурную грамадскасць прадстаўлялі ўдзельнікі гуртоў «Палац», «Сундук», «9 мм».

Удзельнікі круглага стала прынялі рэзалюцыю «Культурная супольнасць Беларусі за правы абарону жывёлаў». У ёй удзельнікі круглага стала выказалі заклапочанасць сітуацыяй, якая склалася ў Беларусі ў галіне абароны жывёл. Штогод дзясяткі тысяч сабак і катоў адлоўліваецца жорсткім спосабам камунальнымі службамі і затым забіваюцца жахлівымі спосабамі. Жывёл практычна бескантрольна выкарыстоўваюць на доследах і пры навучанні.

У нашай краіне няма ні аднаго дзяржаўнага прытулку для жывёл. Статус прыватных прытулкаў не вызначаны заканадаўча. Бяздомнымі жывёламі ў нашай краіне займаюцца камунальныя службы, якія часта разглядаюць жывёл як шкоднае смецце. Жорсткасць у дачыненні да жывёлін прыводзіць да жорсткасці ў адносінах паміж людзьмі.

Тое, што колькасць бяздомных жывёл з года ў год не памяншаецца, кажа пра неабходнасць змены падыходу да вырашэння дадзенай праблемы, адзначаецца ў рэзалюцыі.

«Мы вітаем працу па прыняцці закона аб жывёл. Аднак, выказваем занепакоенасць зместам законапраекта і працэсам яго абмеркавання. Меркаванні арганізацый і грамадскасці не знаходзяць належнага адлюстравання ў праекце закона», —адзначаюць удзельнікі круглага стала. — «Так, у прыватнасці, у законапраекце не адлюстраваны статус, правы і абавязкі шматлікіх валанцёраў па абароне жывёл.

Лічым мэтазгодным таксама перагледзець артыкул аб жорсткім абыходжанні з жывёламі, бо дадзены артыкул на дадзены момант проста не працуе, зрабіць больш жорсткім пакаранне за дадзенае злачынства
і перадаўшы дадзеныя справы ў ведамства МУС, а не адміністрацый раёнаў».

«Мы заклікаем усіх, каму не абыякавы лёс жывёл і маральны ўзровень беларускага грамадства, далучыцца да кампаніі “ПРАВА НА жыцце” і дапамагчы усталяванню ў нашай краіне цывілізаванага стаўлення да жывым істотам. У тых, хто прадстаўляе беларускую культуру, ёсць унікальная магчымасць прыцягнуць увагу да гэтай праблемы са сцэнічных пляцовак і ў музычных трэках, са старонак кніг і перыёдыкі ў карцінах і фотаздымках.

Мы спадзяемся, што дзякуючы сумесным намаганням наша Беларусь стане краінай, дзе жыццё знаходзіцца пад абаронай закона і апекай грамадства.

Удзельнікі Круглага стала прынялі рашэнне звярнуцца ў органы дзяржаўнага кіравання з патрабаваннем абавязкова ўлічваць меркаванне беларускай грамадскасці і арганізацый, што абараняюць жывёл, пры распрацоўцы законапраекта “Аб абыходжанні з жывёламі”».

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»1

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка1

За палітыку асудзілі кіраўніка буйной кансалтынгавай кампаніі2

Расіяне ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе на Сумшчыне: дзевяць чалавек загінулі1

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць