Франак Вячорка — яркая асоба ў пакаленніЁн быў вучнем Беларускага Ліцэя, калі яго зачынялі, і абараняў яго на вуліцах. Яшчэ школьнікам ён ладзіў на Плошчах яркія перформансы ў абарону беларускай школы і мовы. У 18 гадоў, у 2006 годзе, ён быў адной ключавых фігур у штабе апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, Аляксандра Мілінкевіча. А калі яго на трэцім курсе адлічылі з БДУ, знайшоў сябе ў якасці каардынатара прамоцыі тэлеканала «Белсат» у Беларусі. Урэшце Франака забрылі ў войска, дзе яму давялося паспяваць страявых песень. Але і ў войску Францішак Вячорка актыўнічаў: выкарыстоўваў выключна беларускую мову і дабіваўся права ўжываць беларускія каманды. Нават у дэпутаты балатаваўся, будучы на тэрміновай службе.20-гадовых .
Якія ж песні любіць Францішак Вячорка? Аказваецца, ён любіць маршы, але не армейскія.
«Песня «У гушчарах» — гэта найлепшы ваяцкі гімн, ён нічым не саступае «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».Яго можна спяваць гуртам — «Крамбамбулю» ці NRM так не паспяваеш. Гэта ідэальны гімн для беларускага войска і моладзі», — кажа ён.
З лірычных песень Франаку падабаецца «Аксамітны летні вечар». «Аўтар песні (дарэчы, словы напісаў не
А яшчэ Франаку вельмі даспадобы «Скрыпка дрыгвы». «Лявон Вольскі напісаў шыкоўную песню на верш Караткевіча для праекта «Скрыпка дрыгвы». Праект у выніку не ўдаўся, а песня засталася. Тут ёсць і хрысціянская плынь — падстаў другую шчаку. А калі ўдумацца, яна вельмі добра адлюстроўвае беларускі народ, які трывае, добра ставіцца да ворагаў і чакае, што ўсё стане добра».
Каментары