Гісторыя3030

Арлоў і Герасімовіч выдалі працяг «Краіны Беларусі»: «Вялікае Княства»

Яе кошт складае 350 тысяч рублёў.

Памятаеце кнігу «Краіна Беларусь&raquo? Такі вялізны фаліянт, унікальная кніга ў цудоўнай паліграфіі, з выявамі соцень артэфактаў? Друкаваная ў Славаччыне, яна хутка прадалася. Дык вось, маем працяг.
Тыя самыя аўтары, пісьменнік Уладзімір Арлоў і мастак Зміцер Герасімовіч, выдалі працяг: «Вялікае Княства Літоўскае» — 400 старонак гісторыі і блізу 2000 ілюстрацый, некаторыя з якіх беларускія чытачы ніколі не бачылі.

Шыкоўна выдадзенае «Вялікае княства» — сапраўдны даведнік па часах ВКЛ і не толькі.
Кніга пачынаецца матэрыяламі аб суіснаванні балтаў і славянаў на беларускіх землях, а сканчаецца сённяшнім днём беларусаў у Літве.

«Чытача чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі: палітыкамі, военачальнікамі, асветнікамі. — пішуць аўтары. — Кніга знаёміць з жыццём і побытам, вайсковымі перамогамі і культурнымі дасягненьнямі продкаў. На аснове гістарычных фактаў даводзіцца, што найменьні «Літва» і «ліцвіны» на працягу некалькіх стагоддзяў былі назовамі Беларусі і беларусаў».

Арлоў і Герасімовіч абяцаюць, што

кніга зможа зламаць пэўныя гістарычныя стэрэатыпы, а некаторыя звесткі стануць для чытачоў сапраўднай сенсацыяй.

«У адрозненні ад стваральнікаў «Энцыклапедыі Вялікага Княства Літоўскага», мы са Змітром Герасімовічам вырашылі не абмяжоўвацца храналагічнымі межамі існавання ВКЛ, — расказвае Уладзімір Арлоў. — Бо пры такім падыходзе па-за зместам кнігі засталіся б вельмі важныя і значныя падзеі і з’явы.

Калі гадзіннік Вялікага Княства спыніўся, сама ідэя працягвала існаваць.
ВКЛ было на кароткі час адноўлена ў 1812 годзе, за вяртанне дзяржаўнасці змагаліся паўстанцы ў 1831 годзе. У пачатку ХХ стагоддзя беларускія нацыянальныя дзеячы на чале з Антонам Луцкевічам выступілі з ідэяй стварэня канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага.
Ці шмат хто ведае, што 24 верасня 1939 года ў актавай зале Віленскай беларускай гімназіі адбылася ўрачыстасць з нагоды далучэння Вільні да Беларусі «на векі вякоў», дзе прысланыя з Мінска савецкія кіраўнікі выступалі разам з віленскімі беларускімі дзеячамі?
Ці пра тое, што пасля выгнання з тэрыторыі СССР нацысцкіх акупантаў, узніклі пэўныя ўмовы для вяртання горада ў склад БССР, у сувязі з чым Літоўская ўрадавая дэлегацыя ездзіла на прыём да Сталіна? Натуральна, ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій да сучаснай Літвы мы не маем…»

Наклад кнігі — 5000 асобнікаў. Набыць «Вялікае Княства» можна ў кнігароў і ў «Акадэмкнізе»,
яе кошт — 350 тысяч рублёў, што для выдання такога кшталту, зусім нядорага.

І яшчэ адна сенсацыя ад Арлова і Герасімовіча:

другое дапоўненае выданне кнігі «Краіна Беларусь» выйшла накладам у 3000 асобнікаў і таксама вось-вось з’явіцца ў крамах.

Каментары30

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мараканцаў, якія зладзілі бойку ў Гомелі, высылаюць з краіны. Перад гэтым правялі публічную цырымонію іх высылкі1

Мараканцаў, якія зладзілі бойку ў Гомелі, высылаюць з краіны. Перад гэтым правялі публічную цырымонію іх высылкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Сергеенка перадаў Папу абраз у падарунак ад Лукашэнкі8

Будаўніцтва каштавала 60 мільёнаў еўра. Што ўнутры новага міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску ФОТЫ4

Дзяўчынка і даберман з Маладзечна збіраюць у тыктоку мільёны праглядаў2

Жаночае здароўе: што трэба ведаць пра дабраякасныя ўтварэнні і рызыкі раку

Як мінімум адзін расійскі дрон заляцеў ноччу ў Беларусь1

Буйнога беларускага рытэйлера могуць прызнаць фінансава неплацежаздольным

ТАСС двойчы мяняла загаловак для каментара Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле8

Нават у краме буйнога саўгаса, які ганарыцца сваім ураджаем гародніны, няма бульбы, морквы, цыбулі13

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы: хто асноўныя фаварыты і што яны казалі пра Беларусь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мараканцаў, якія зладзілі бойку ў Гомелі, высылаюць з краіны. Перад гэтым правялі публічную цырымонію іх высылкі1

Мараканцаў, якія зладзілі бойку ў Гомелі, высылаюць з краіны. Перад гэтым правялі публічную цырымонію іх высылкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць