Улада3737

Шуневіч: «Наступае жастачайшая лібералізацыя». Цяпер на Бангалорах можна будзе мітынгаваць без дазволу

25 кастрычніка міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у палаце прадстаўнікоў прэзентаваў змены ў закон аб масавых мерапрыемствах.

Распавядаючы журналістам пра папраўкі ў закон, кіраўнік МУС зазначыў: «Калі чалавек захоча правесці масавую акцыю, то ў дазволеным месцы ён зможа правесці гэта без дазволу ўладаў. Калі ў недазволеным месцы — трэба будзе дазвол мясцовых уладаў».

Гэта азначае, што для правядзення мерапрыемстваў у месцах кшталту парка Дружбы Народаў у Мінску дазволу больш не будзе трэба. Варта адзначыць, што гэта непрэстыжныя месцы наводшыбе.

«Надыходзіць жастачайшая лібералізацыя», — пажартаваў Шуневіч.

Выступаючы перад дэпутатамі, міністр Шуневіч дадаў, што арганізатарамі масавых акцый не змогуць быць людзі з непагашанымі судзімасцямі. Таксама пастрожыцца адказнасць грамадскіх арганізацый і палітычных партый за парушэнне правілаў правядзення масавых акцый. Будзе забаронена рэкламаваць акцыю да таго, як яе дазволілі — гэты пункт закране ў тым ліку СМІ і блогераў. Дазволеныя месцы правядзенння масавых мерапрыемстваў вызначаць мясцовыя ўлады.

Міністр Шуневіч таксама выказаўся пра некаторыя гучныя справы апошняга часу.

У прыватнасці, каментуючы ДТЗ на вуліцы Кальварыйскай у Мінску 7 кастрычніка, калі п'яны дырэктар фітнэс-цэнтра «Нардзін», грамадзянін Расіі Вячаслаў Карнеявец за рулём BMW пратараніў таксі. Кіроўца таксі апынуўся з цяжкімі траўмамі ў бальніцы, стан яго цяжкі.

«Вядзецца праверка дзеянняў інспектара, які адпусціў п’янага грамадзяніна. Калі праверка пакажа, што ён парушыў інструкцыю, то будзе пакараны», — запэўніў Шуневіч.

Задалі міністру пытанне і пра Улада Казакевіча, асуджанага за напад з бензапілой у ГЦ «Еўропа», які роўна праз год напаў з нажом на кантралёра ў калоніі.

«Ён цяпер знаходзіцца ў СІЗА. Вядзецца праверка. Ён арыштаваны, чакаем суда», — зазначыў міністр.

Закранаючы абставіны затрымання ўкраінца Паўла Грыба, міністр зазначыў, што высвятляюцца ўсе абставіны знаходжання на тэрыторыі Беларусі і ад'езду з яе. «Казаць пра тое, што Грыб быў незаконна вывезены, яшчэ рана. Вывучаюцца ўсе абставіны», — дадаў Шуневіч.

Ігар Шуневіч адмовіўся каментаваць чуткі аб магчымым прызначэнні яго міністрам абароны замест Раўкова. Затое ён выказаўся пра выпадкі дзедаўшчыны ў войску.

«Я тры гады праходзіў службу ў ваенна-марскім флоце і ведаю, што парадак у вайсковых частках забяспечваюць не толькі старшыя, але і малодшыя камандзіры. У пытаннях дзедаўшчыны усё залежыць ад іх. Часам патрабуецца жорсткае падпарадкаванне, але размеркаванне абавязкаў павінна быць справядлівым. Прыніжэнне, псіхалагічны і фізічны ціск на маладога байца — ганьба для ўсіх», — сказаў Шуневіч.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары37

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд1

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Усе навіны →
Усе навіны

Бойфрэнд Арыны Сабаленкі стаў саўладальнікам французскага футбольнага клуба2

Шасцігадовы сын галкіпера «Баварыі» памёр пасля працяглай хваробы

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных5

Дадаў цыянід у пратэінавы напой. Стаматолаг атруціў жонку, а затым спрабаваў забіць следчага3

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам14

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд1

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць