Вайна1313

Буданаў: Лукашэнка не згаджаецца даваць калідор расейцам

Але кіраўнік ГУР дадае, што Украіна павінна быць гатовая да чаго заўгодна з боку Лукашэнкі.

Кірыла Буданаў. Скрыншот відэа: NataliyaMoseychuk / YouTube

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Кірыла Буданаў лічыць, што Аляксандр Лукашэнка адмаўляецца даваць расейцам калідор для заходу на тэрыторыю Украіны. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю Наталлі Масяйчук.

«Цяжкае пытанне, — адказаў Буданаў на пытанне, у якім выпадку Лукашэнка можа даць калідор расейцам. — Цяпер ён катэгарычна на гэта не згаджаецца і не пагодзіцца. Цяпер. У рэшце рэшт мы ўсе памятаем 2022 год, калі адбылося тое, што ўсе бачылі. І мы проста павінны быць моцнымі і гатовымі да чаго заўгодна. Тады з намі не будзе нечаканасцяў. Гэта ад нас залежыць усё».

Каментары13

  • Аёй
    03.08.2025
    Сымон, то-бок, украінцы яшчэ за думкі губернскіх недарэк мусяць змагацца? Быццам няма ім што рабіць. Мяркую, яны трымаюць з Лукашэнкам нейтралітэт, які пакуль няспорна парушаць абодвум бакам.
  • Смешна слухаць Буданава
    03.08.2025
    Прыбіранне лукі з Беларусі здымае пагрозы з Украіны. І для таго не патрэбна нават шмат рабіць.
    Проста не перашкаджаць беларусам.

    А то больш-менш самастойныя падроздзелы ваенныя не даюць ствараць, з легалізацыяй праблемы, штучныя, да іскаў супраць лукі не прыядноўваюцца, і нават блакаваў прадстаўнік Украіны прапановы Латушкі ў ПАРЭ аб распаўсюдзе дзейнасці Спецтрыбуналу на луку.
    Некалі і санкцыі на калійку прадстаўнікі Украіны блакавалі па паведамленнях Рыкарда Йозвяка.

    Вельмі дзіўныя паводзіны.

    Тыя, хто спадзяюцца, што ўлады Украіны дазволяць ці дапамогуць апасля беларусам скінуць луку, для мяне выглядаюць інфантыламі.
  • нам гэта вайна не патрэбна , імперыялізм гэта маскоўская хвароба
    03.08.2025
    Сымон, "Нібыта не згаджаецца, але Ўкраіна павінна быць гатовая да чаго заўгодна."

    цалкам згодны, нам гэта вайна не патрэбна , імперыялізм гэта маскоўская хвароба

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць