Эканоміка88

Інтэрнэт-банк Priorbank: пяць прычын, каб не ісці ў аддзяленне

Рытм нашага жыцця паскараецца з кожным днём. У апошнія некалькі гадоў з'явілася шмат мабільных дадаткаў і сэрвісаў, якія значна спрасцілі наша жыццё. Інтэрнэт-крамы і анлайн-сэрвісы дапамагаюць вырашаць бытавыя пытанні, тэлебачанне з анлайн-гульнямі даўно ўжо ўзялі на сябе забаўляльную функцыю, бізнэс сыходзіць на аддаленую працу, сацыяльныя сеткі часова замяняюць «жывыя» зносіны. 

А інтэрнэт-банк Priorbank прапануе сваім кліентам альтэрнатыву наведванню аддзялення — даступны функцыянал як мінімум не саступае таму, што можа выканаць спецыяліст на месцы. Да таго ж інтэрнэт-банк — гэта зручны і бяспечны спосаб самастойна кіраваць сваімі рахункамі.

Адным націскам на іконку ў смартфоне або наборам некалькіх знакаў у інтэрнэт-браўзеры вы самастойна зможаце вырашыць шматлікія фінансавыя пытанні:

  • лёгка пераводзіць грошы ўнутры краіны і за мяжу як фізічным, так і юрыдычным асобам,
  • афармляць крэдыты і ўносіць штомесячныя плацяжы,
  • адкрываць, папаўняць і закрываць дэпазіты,
  • абменьваць валюту і многае іншае.

На сайце банка вы можаце даведацца больш падрабязна пра яго магчымасці, а мы назавём 5 важкіх прычын, па якіх вам неабходны інтэрнэт-банк Prior Online.

Эканомія часу

Каб аплаціць тавары і паслугі праз АРІП, уключаючы камунальныя плацяжы, аплату тэлефонаў, інтэрнэту і пагашэнне крэдытаў, вам спатрэбіцца ўсяго некалькі хвілін. Менш, чым вы выдаткуеце на тое, каб проста выйсці з дому.

А калі вы не знайшлі ў сістэме АРІП патрэбную паслугу або арганізацыю, то можна сфармаваць адвольны плацеж. Для гэтага дастаткова ведаць УНП, разліковы рахунак атрымальніка і код банка атрымальніка.

Аўтаматызацыя аплаты

Для здзяйснення рэгулярных плацяжоў вы можаце наладзіць аўтааплату: проста ўкажыце, каму, калі і колькі плаціць. Усё астатняе за вас зробіць інтэрнэт-банк пры ўмове, што ў вас на рахунку дастаткова грошай.

Даступнасць у любы момант

Вы кіруеце вашымі фінансамі, здзяйсняеце плацяжы, адкрываеце электронныя дэпазіты ў любы момант, а не толькі падчас працы аддзялення. Інтэрнэт-банк — гэта банк, які заўсёды з вамі ў выхадныя, святы, познім вечарам і нават ноччу.

Простае кіраванне карткамі

Вы ж памятаеце алгарытм дзеянняў, калі вы страцілі карту ці ў вас яе скралі? Неабходна патэлефанаваць ці прыйсці ў банк, назваць кодавае слова, папрасіць заблакаваць карту. А потым, калі вы яе выпадкова знойдзеце ў іншай кішэні, зноў ісці ў банк і прасіць разблакаваць. Усё можна зрабіць прасцей: зайсці ў асабісты кабінет інтэрнэт-банка і зрабіць абодва дзеянні самастойна. Як паказалі тэсты, гэта займае ад 8 да 12 секунд.

Гэтак жа лёгка ў адзін клік вы зможаце пераводзіць грошы паміж карткамі і мяняць абмежаванні па сумах зняцця і пераводу.

І самае галоўнае: бяспека!

Вы можаце задаць пароль або выбраць адзін з альтэрнатыўных параметраў бяспекі для ўваходу: смарт-код, графічны ключ ці адбітак пальца. Усе аперацыі пацвярджаюцца электроннымі чэкамі і адпавядаюць самым высокім патрабаванням бяспекі.

Калі вы ўжо кліент банка, то вам сапраўды нікуды не трэба ісці. Нават каб падключыць інтэрнэт-банк, дастаткова зарэгістравацца на сайце інтэрнэт-банка або спампаваць мабільны дадатак. І заставацца ў зоне камфорту! Калі вы яшчэ не кліент, то можна аформіць картку на сайце, аднойчы наведаўшы найбліжэйшае да вас аддзяленне, і атрымліваць асалоду ўвесь астатні час ад дыстанцыйнага абслугоўвання. 

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць