Грамадства

У ліпені будуць істотныя змены ў маршрутах некаторых цягнікоў

Беларуская чыгунка паведамляе, што з-за рамонту чыгуначнага моста на ўчастку «Жабінка — Брэст», які пройдзе з 9:30 15 ліпеня да 4:00 16 ліпеня, будуць часова змененыя расклад і маршруты шэрагу цягнікоў.

Фота ілюстрацыйнае

Як зменяцца маршруты міжнародных цягнікоў:

  • Цягнік «Масква — Брэст» №3/4 14 ліпеня паедзе толькі да станцыі «Баранавічы-Палескія». Адтуль жа адправіцца назад у Маскву 15 ліпеня ўвечары.
  • Цягнік «Масква — Брэст» №27/28 14 ліпеня дойдзе толькі да Жабінкі, зваротны рэйс таксама будзе адтуль.
  • Цягнік «Санкт-Пецярбург — Брэст» №51/52 таксама скончыць маршрут у Жабінцы 15 ліпеня і вернецца назад з гэтай станцыі.

Рэгіянальныя цягнікі:

  • Цягнікі бізнэс-класа паміж Мінскам і Брэстам 15 ліпеня будуць курсіраваць толькі да Жабінкі, частка з іх будзе адменена.
  • З 21 чэрвеня цягнікі №736 і №737 абслугоўваюцца з вакзала «Мінск-Пасажырскі».

Рэгіянальныя змены і адмены:

  • Цягнік «Полацк — Віцебск — Брэст» №605/606 14 ліпеня дойдзе толькі да Іванава (Яноў-Палескі), назад адправіцца таксама з Іванава 15 ліпеня.
  • Бесперасадачныя вагоны на маршруце «Гродна — Брэст — Гродна» адмененыя на 14-15 ліпеня.
  • Цягнікі №604 «Брэст — Гомель» і №658 «Брэст — Мінск — Полацк» 15 ліпеня пачнуць рух з Жабінкі, №658 паедзе праз Пінск і Лунінец.

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць