Грамадства

«Тут пакой 9 метраў на 4 чалавекі». Наста Захарэвіч расказвае, як ёй жывецца ў лагеры ўцекачоў у Латвіі

Пра гэта журналістка распавяла Радыё Свабода.

Лёс склаўся так, што я цяпер жыву ў лягеры ўцекачоў у Латвіі. Усяго тут 39 чалавек з Беларусі, і падобна, што нас тут большасьць. Кагосьці на радзіме білі, камусьці пагражалі, супраць кагосьці пачалі крымінальныя справы, — ва ўсіх нас гісторыя і падобныя, і вельмі розныя адначасова. І ўсе мы баімся вяртацца на радзіму, бо вельмі ня хочацца ў турму.

У лягеры быццам бы ёсьць непісанае правіла — тут не прынята абмяркоўваць, як на родных цяпер ціснуць у Беларусі. І ўвогуле асабістыя гісторыі абмяркоўваюцца зусім няшмат. Ніхто адкрыта ня кажа, што ня хоча пра гэта размаўляць, але ўсе стараюцца зьмяніць тэму. Здаецца, гэта такі спосаб псыхалягічнай самадапамогі — усе разумеюць, што лепш асабліва не паглыбляцца ва ўспаміны і перажываньні, бо і бяз іх на душы цяжка.

Ды і фізычна тут ня тое каб вельмі камфортна. Мае знаёмыя, якія раней былі ў нямецкіх лягерах уцекачоў, кажуць, што тут проста казка. Але ў параўнаньні са звычайным мірным жыцьцём — цяжка.

Пакой, у якім я цяпер жыву, разьлічаны на чатыры чалавекі, але пакуль што я ў ім адна, і нават адной тут малавата месца, бо ён ня большы за 9 квадратных мэтраў. На гэтай плошчы стаяць два двух’ярусныя ложкі, стол, зэдлік, дзьве вузкія высокія шафы і маленькая лядоўня. Здаецца, у камэрах на Акрэсьціна на чалавека (у звычайных умовах, калі камэры не перапоўненыя) адводзіцца больш мэтраў.

Асацыяцыя з ізалятарам тут узьнікае найперш праз двухʼярусныя мэталічныя ложкі. Мне пашанцавала, і я пра іх ведала яшчэ да засяленьня, так што была маральна гатовая. Бывае, што ў людзей пры засяленьні ледзь не гістэрыка здараецца, бо такія ложкі і абмежаванасьць прасторы — шмат для каго моцны трыгер.

Але сур’ёзна параўноўваць латвійскі лягер уцекачоў да беларускага ізалятару ўсё ж ня варта. Гэта гучыць цынічна і моцна абясцэньвае пакуты тых, хто цяпер знаходзіцца ў заняволеньні. У нас у лягеры зусім няшмат абмежаваньняў — трэба вяртацца на ноч не пазьней за пэўны час, альбо папярэджваць загадзя, што ня вернесься, і пакідаць адрас, дзе будзеш начаваць.

Мы ня можам прыводзіць гасьцей звонку (я так і не зразумела, ці то гэта пастаяннае правіла, ці то новаўвядзеньне праз пандэмію), і нас просяць не зьбірацца надоўга ў адным пакоі людзям з розных пакояў. Ну, і кухня ўночы зачынена.

Так што кожны раз, калі ў мяне прыступ самашкадаваньня, і мне хочацца «на эмоцыях» параўноўваць гэтыя ўмовы з Акрэсьцінам, Жодзінам ці Магілёвам, я ўзгадваю, як у ізалятарах было насамрэч, і жыцьцё тут пачынае падавацца раем.

Але ж страшэнна хочацца дадому. І вельмі злосна ад таго, што ўсім нам давялося бегчы ад перасьледу на радзіме. Я яшчэ не з усімі тут пазнаёмілася, але ўсе, з кім ужо перасякалася, відавочна падаўляюць агрэсію і, здаецца, вось-вось выбухнуць. Я і сама такая ж — увесь час змагаюся са злосьцю. У мяне не атрымліваецца паўнавартасна радавацца дапамозе, якую мы тут усе атрымліваем, бо разам з радасьцю заўжды ўзьнікае злосьць — я ніколі не забываю, чаму гэтая дапамога нам увогуле спатрэбілася.

І дагэтуль не магу звыкнуцца, што лягер уцекачоў — гэта цяпер частка маёй біяграфіі. Але тут, здаецца, усе такія.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым4

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прыгразіў ураду адказнасцю за «свавольствы» з цэнамі5

Украіна ракетным ударам пакінула расійскую элітную брыгаду марпехаў без камандавання4

Ілан Маск заявіў, што штучны інтэлект ужо сёння разумнейшы за большасць людзей4

Зяленскі прапанаваў узначаліць урад Украіны Юліі Свірыдзенка

Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго12

Лукашэнка праверыў фізпадрыхтоўку генералаў. «Усе паказалі толькі выдатныя вынікі»17

У Краматорску збеглі з-пад украінскага канвою чацвёра расійскіх вайскоўцаў3

На раскопках у Крэўскім замку знайшлі некалькі кукуцяў. Што гэта такое?1

Карней расказаў, як з-за канцлагернай худзізны яго прымаюць за Ціханоўскага. Гэта выклікае камічныя сітуацыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым4

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць