Улада

Пуцін аб сітуацыі з самалётам Ryanair: Усе абвінавачваюць Лукашэнку, а ў пілота не пытаюцца

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць дзіўным той факт, што да гэтага часу ніхто публічна не запытаўся ў камандзіра карабля Ryanair аб тым, ці ён сам вырашыў сесці ў Мінску альбо яго прымушалі да пасадкі. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі NBC.

«Я распавядаў нядаўна ў адной з размоў з еўрапейскім калегам: версія спадара Лукашэнкі, пра якую ён мне распавёў, заключаецца ў тым, што да іх саміх паступіла інфармацыя, што на борце знаходзіцца выбуховае прыстасаванне. Яны праінфармавалі пілота, не прымушалі яго да пасадкі, і пілот прыняў рашэнне садзіцца ў Мінску. Вось і ўсё», — адзначыў расійскі прэзідэнт.

На рэмарку журналіста «І вы верыце, што гэта праўда?» Уладзімір Пуцін парыраваў: «А чаму мне яму не верыць? Вы спытаеце ў пілота. Самае простае — спытаць у камандзіра карабля: цябе прымушалі да пасадкі ці не? Спытайце ў яго. Вы пыталіся ў яго? Нешта я ні разу не чуў інтэрв'ю гэтага камандзіра карабля, які сеў у Мінску. Чаму б яго не спытаць: што, цябе сілай прымушалі садзіцца? Чаму не пытаецеся ў яго? Гэта нават дзіўна. Усе абвінавачваюць Лукашэнку, а ў пілота не пытаюцца».

Расійскі лідар заявіў, што ў сувязі з гэтым ён не можа не ўспомніць іншага выпадку падобнага роду, калі самалёт прэзідэнта Балівіі па загадзе амерыканскай адміністрацыі пасадзілі ў Вене.

На гэта выказванне амерыканскі журналіст заўважыў, што «гэта зусім іншы прыклад», паколькі гаворка ідзе аб камерцыйным рэйсе.

Тады Уладзімір Пуцін зноў быў вымушаны паўтарыць свой тэзіс: «Паслухайце мяне, я яшчэ раз вам кажу тое, што мне сказаў прэзідэнт Лукашэнка. У мяне няма падстаў яму не верыць. Спытаеце ў пілота ўрэшце, трэці раз вам кажу. Ну чаму вы не спытаеце-та? Яго прымушалі, яго палохалі?»

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін папярэдзіў Трампа, што ў наступныя 60 дзён плануе чарговы наступ на ўсходзе Украіны5

Сабаленка адарвалася ў рэйтынгу на гіганцкія 4750 балаў5

Кітайскія навукоўцы стварылі пчол-кібаргаў5

Кошт біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіў 120 000 даляраў1

Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны4

Зяленскі збіраецца памяняць прэм'ера і міністра абароны3

«Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў»9

У аэрапорце пад Лонданам разбіўся прыватны самалёт

Насельніцтва Еўрасаюза перасягнула 450 мільёнаў чалавек. Але рост не паўсюль6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць