Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на тэрыторыі Беларусі з-за спякоты, днём у Мінску слупок тэрмометра можа падняцца да +32°С, паведамляе Белгідрамет.

Так, у дзённыя гадзіны 21 чэрвеня ў сталіцы чакаецца невялікая воблачнасць і без ападкаў, паветра прагрэецца да +30…+32℃, вецер паўднёва-ўсходні 4-9 м/с.

Паводле звестак сіноптыкаў, гарачае надвор'е на тэрыторыі краіны захаваецца і 22-23 чэрвеня.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?