Здарэнні

Дачка «тэрарыстаў» Вайцяховічаў: «Мяне ўсю калоціць, я не думала, што мае родныя на такое здольныя»

15 верасня на ўсіх дзяржаўных тэлеканалах выйшлі сюжэты, прысвечаныя барысаўскай сям’і Вайцяховічаў. Вольгу і Віталя Вайцяховічаў, іх сына Улада з жонкай Насцяй затрымалі 13 жніўня. Іх вінавацяць у кіданні кактэйля Молатава ў дом Алега Гайдукевіча і падрыхтоўцы шэрагу іншых злачынстваў. Паведамляецца, што Улад з бацькам рыхтавалі некалькі тэрарыстычных атак: на сілавікоў, суддзяў, тэлевядучых і Гайдукевіча. Планавалі выкрадаць, катаваць і запісваць пакаяльныя відэа. Жонка Улада ўдзельнічала ва ўсім як аператар. Агулам па справе затрымалі больш за 20 чалавек. Крысціна, дачка Вольгі і Віталя Вайцяховічаў пракаментавала сюжэты для «Нашай Нівы».

«Мяне ўсю калоціць, я не думала, што мае родныя на такое здольныя. Паказалі на відэа, што яны асабіста кідалі тое… Я сама ўбачыла, што яны рабілі, што яны падпальвалі аўто…

Паказалі іх твары, што гэта былі яны…

Але прычым там мая мама, я не разумею.

У той дзень, калі яны нібыта паехалі на рыбалку, мой муж хацеў ехаць з імі. Але бацька сказаў, што не варта, гэта далёка і ўвогуле «лета не скончылася яшчэ, з’ездзім пасля». Муж вельмі прасіўся, але бацька адмовіўся браць яго. Я тады не надала ўвагі гэтаму. А атрымліваецца, гэта быў той раз.

Каб я была чужым чалавекам, то ўражанне пра гэтых людзей у мяне б склалася не самае лепшае. Але ж гэта мае родныя. Я не лічу іх злачынцамі ці тэрарыстамі.

Але я ў шоку, што яны гэта ўсё рабілі. У іх малы сын, у іх нядаўна нарадзіўся ўнук — і чым яны думалі, калі тое рабілі? Я не разумею», — кажа Крысціна.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»45

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць