Здарэнні

Міхалок пра бойку ў Палтаве: Так трошку яго бадануў і пайшоў далей канцэрт весці

20 кастрычніка беларускі музыкант падчас канцэрта ўдарыў гледача, які падышоў да сцэны і прад’яўляў яму прэтэнзіі. На Міхалка завялі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».

Сяргей Міхалок у сваім відэа сказаў, што звяртаецца выключна да фанатаў Brutto, а не звяртаецца да шырокай грамадскасці, гэта не тлумачэнні для органаў і не для «лідараў меркаванняў»: «Я не размаўляю ні з курыцамі, ні з пеўнямі — не ведаю птушынай мовы», — дадаў Міхалок.

А для «хлопцаў і дзяўчат» Міхалок распавёў наступнае:

‒ Ішоў там мой ужо 7800-ы нейкі там канцэрт у Палтаве. Канцэрты Ляпісаў — гэта інтэрактыўнае шоу. Шмат буфанады, імправізацыі, на хаду нешта там робім.

Я неяк размаўляў з людзьмі з першага шэрага. Нейкія прыемныя інтэлігентныя людзі. Я часам да іх апелюю. Вяртаюся, гляджу: іх няма, маіх любімых. А сядзяць пару хлопцаў, імітуюць, што засумавалі. Ну думаю, ого, я вас ужо не адпушчу. Стаў іх падколваць, тыпу падушачку падаць. Ахова іх стала адводзіць.

Я гляджу, у аднаго «швайка». Кажу: «Дык давайце яго на сцэну». Я сам пачынаў як вулічны музыка. Думаю, цяпер зробім дуэль.

Чувак выходзіць на сцэну. Я ў вушных маніторах. Я разумею, што ён нешта там грубае крычыць, але слоў не магу разабраць. Калі ён выходзіць на сцэну, я бачу, што ён наогул ніякі. Юра. Я яму шапчу ў вуха: «Даставай «швайку», а потым я нешта зайграю». Ён пачынае мацюкацца. На сцэне мой сын, куча апаратуры. Ахоўнікі стаяць. Я ж як бы сказаў: «Я сам разбяруся».

Ну, увогуле, ён хамануў, нешта дзёрзкае сказаў. Я думаю: ну, маё працоўнае месца, людзі глядзяць. Мы — Brutto Nostra, я — Міхалок. Ну як бы імідж абавязвае — fight і ўсе справы.

Так ціхенька яго бадануў. Ён больш нават не ад удару, а неяк… Я не буду апраўдвацца. Даў бычка — у нас гэта называецца. Ва Украіне гэта называецца «на Адэсу адправіў». І пайшоў далей канцэрт весці.

Я гэтаму канфлікту не надаваў ніякага значэння. Юра застаўся на канцэрце. Потым паліцыя прыязджала — ён ніякіх прэтэнзій не меў. Ён сядзеў у зале. Я потым з ім размаўляў. Кажу: «Юра, цягні сюды, можа хочаш сатысфэкшн? Я рукі прыбяру за спіну, уваліш мне». Ніякіх прэтэнзій ён не меў. Сказаў, прыйшоў песню паказаць, проста перапіў і г.д., — распавёў Міхалок. 

Украінская паліцыя завяла крымінальную справу па артыкуле «хуліганства». Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле складае пяць гадоў абмежавання волі. Сяргей Міхалок з’яўляецца заслужаным артыстам Украіны.

«Пакажы білет!»: Міхалок аблаяў і ўдарыў мужчыну на сваім канцэрце ВІДЭА

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць