Грамадства11

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч

Затрыманыя 1 снежня 2020 года праваслаўны святар Сяргей Разановіч, яго жонка Любоў і сын Павел працягваюць адбываюць драконаўскія тэрміны, а храма, якім яны апекаваліся, не стала.

Святар Сяргей Разановіч — да 2020 года настаяцель прыхода ў Сцяпанках Жабінкаўскага раёна

Мы часта забываем: усе культурныя каштоўнасці Беларусі — храмы, званы, абразы — створаныя на народныя грошы. У іх акумуляваныя намаганні і энергія пакаленняў продкаў. І зберагалі іх, захоўвалі нязменнымі многія пакаленні людзей. У Сцяпанках апошнімі такімі людзьмі былі Сяргей і Любоў Разановічы.

Вядома, што арганізатар антылукашысцкай падпольнай групы Мікалай Аўтуховіч бываў у Брэсце ў гасцях у сям’і Разановічаў. Па версіі следства, сям’я дапамагала гэтаму былому афганцу і прадпрымальніку хавацца. Як сцвярджала следства, Аўтуховіч з групай паплечнікаў падпальваў аўтамабілі сілавікоў, задзейнічаных у рэпрэсіях пасля выбараў 2020 года.

Чытайце таксама: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Падрабязнасці таго, што адбываецца на працэсе Аўтуховіча, уражваюць і вымушаюць задумацца

За гэта Павел Разановіч атрымаў 19 гадоў зняволення, айцец Сяргей Разановіч — 16, а матушка Любоў Разановіч — 15 гадоў.

Усе яны працягваюць заставацца ў зняволенні. З гомельскай жаночай калоніі даходзіла інфармацыя пра кепскі стан здароўя Любові Разановіч.

Любоў Разановіч у судзе

Любоў Разановіч раней валодала службай таксі, як і Аўтуховіч. Муж Любові Сяргей Разановіч — праваслаўны святар з вёскі Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна. Іх сын Павел Разановіч працаваў у аддзеле прымусовага выканання Ленінскага раёна Брэста.

Павел Рэзановіч, асуджаны да 19 гадоў зняволення, утрымліваецца ў крытай турме 

Царкву ў Сцяпанках, разам з яшчэ чатырма помнікамі драўлянай архітэктуры Палесся, збіраліся ўключыць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. 25 ліпеня яна, мяркуючы па відэа, згарэла дашчэнту.

Пажарныя пакуль не паведамілі сваіх высноў аб прычынах узгарання. 

Страчаны помнік драўлянага дойлідства, пабудаваны ў 1780 годзе ў стылі барока. Царква мела статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння.

Журналісты «Нашай Нівы» здымалі гэтую царкву ў 2019 годзе.

Царква ў Сцяпанках у 2019 годзе. Фота: Наша Ніва

Яны не дамаўляліся на здымкі, хацелі, каб рэпартаж выйшаў спантанны. Але так сталася, што па храме іх правяла матушка Любоў Разановіч — жонка тамтэйшага святара.

«Мы пазнаёміліся, калі яна, спяшаючыся, перастаўляла каля варот царквы чыйсьці скутар, што загарадзіў выезд яе чорнаму «Хюндаю»: трэба да будаўнікоў, дазнавацца, колькі фарбы закупляць на рамонт. Фарбаваць будуць, ясна, у сіні: «У іншы нам не дазволена», — расказвалі журналісты.

Царква ў Сцяпанках у 2019 годзе. Фота: Наша Ніва

Некалі старажытныя грэкі, аздабляючы каменныя храмы, імітавалі з мармуру элементы драўляных канструкцый. Нашы продкі былі грэкамі наадварот: будуючы драўляныя цэрквы, яны імітавалі мураваныя. Таму храмы ў Сцяпанках, а асабліва ў Дзівіне, падобныя да класічных помнікаў віленскага барока.

Звон з царквы ў Сцяпанках. Фота: Наша Ніва

Пакуль невядома, ці ацалеў звон з царквы ў Сцяпанках. Яго адлілі ў пачатку ХХ стагоддзя на ахвяраванні вернікаў, а найбольшы ўнёсак зрабіў селянін Сцяпан Аксюцік. Імя гэтага мужчыны выбітае ў бронзе на баку звона. Звон той быў адметны тым, што сцяпанкаўцам удалося яго схаваць ці выратаваць спачатку ад савецкіх бальшавікоў, пасля ад палякоў, затым ад немцаў і пасля ад другіх саветаў. Ён вярнуўся на званіцу пасля распаду СССР.

Каментары1

  • Барадзед
    24.07.2025
    Церковь старая уже была. Построят новую. Тут главное подходящую бригаду строителей найти.

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

Генпракурор пра студэнтаў ЕГУ: Пагалоўна, без разбору прыцягваць да адказнасці ніхто не будзе12

Эйсмант — Зяленскаму: Маўчы лепш. Глядзіце, каб ядзерная зброя не стаяла на мяжы28

Украінскі вайсковец: Сцэнарый 2022 года, калі ішлі калоны з Беларусі, цяпер нерэалістычны8

Новае курортнае месца пад Мінскам ФОТЫ2

У былога езуіцкага касцёла ў Бабруйску абвалілася сцяна2

У Польшчы затрымалі ўкраінца, які пагражаў Наўроцкаму ў інтэрнэце15

Дом сям'і Уладзіміра Караткевіча стаіць занядбаны ВІДЭА11

«Я лічу, што лепш бы нікога не выпускалі, але засталіся б гэтыя санкцыі»57

«Хутчэй, камерцыйная разборка». Апейкін агучыў сваю версію знікнення Котава5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць