Культура44

Памятаеце зарослую магілу акадэміка Карскага? Моладзь з Беларусі аплаціла яе ўпарадкаванне

Пахаванне заснавальніка беларускага мовазнаўства цяпер выглядае годна. Аднак пытанне пра сістэму догляду месцаў памяці за мяжою застаецца.

Магіла акадэміка Яўхіма Карскага ў Пецярбургу. Фота з фэйсбука Міколы Нікалаева

Па-людску цяпер выглядае магіла акадэміка Яўхіма Карскага на пецярбургскіх Смаленскіх могілках.

Яшчэ нядаўна там буяў баршчэўнік. Пра гэта стала вядома, калі ўдзельнікі канферэнцыі «Санкт-Пецярбург і беларуская культура» паехалі пакласці кветкі на магілу акадэміка.

«Кругом усё так зарасло баршчэўнікам, што не відаць помнік — толькі вяршыня крыжа», — напісаў у фэйсбуку доктар гістарычных навук Мікалай Нікалаеў.

Так магіла акадэміка Яўхіма Карскага ў Пецярбурзе выглядала на пачатку лета 2025 года. Фота з сацыяльных сетак

Цяпер пецярбуржскія беларусы знайшлі магілу дагледжанай.

У сацсетках пішуць, што ўпарадкаванне магілы праз інтэрнэт аплаціла група маладых людзей з Беларусі.

Акадэмік Яўхім Карскі (1861—1931) — лінгвіст і этнограф, аўтар шматтомнай фундаментальнай працы «Беларусы» (1903—1922), якая да сёння з'яўляецца адной з найважнейшых крыніц па гісторыі і структуры беларускай мовы.

Разавая акцыя па ўпарадкаванні магілы, аднак, пакідае адкрытым пытанне пра сістэму догляду пахаванняў вялікіх людзей Беларусі, якія спачываюць за яе межамі. Напэўна, такую сістэму трэба распрацаваць Міністэрству замежных спраў. Бо калі гэта пакідаецца на волю лёсу і залежыць ад прысутнасці, магчымасцей і ведаў беларусаў замежжа, то і ўзнікаюць сітуацыі як з магілай Карскага.

Каментары4

  • Барадзед
    24.07.2025
    Прапанова, уход за кладбищами - платная услуга.
  • Яўхім Карскі
    24.07.2025
    (о назвы народу- белоруссы)
    Въ настоящее время простой народъ въ Бѣлоруссіи не знаетъ этого названія. На вопросъ: кто ты? простолюдинъ отвѣчаетъ — русскі, а если онъ католикъ, то называетъ себя либо католикомъ, либо полякомъ; иногда свою родину назоветъ Литвой, а то и просто скажетъ, что онъ „тутэйшій“

    На западе живут литвины, на востоке — кривичи, на юге — дреговичи. Все они составляют один народ, который мы называем белорусским.»
    > — Том I, раздел «Этнографические группы», стр. 13
  • Яўхім Карскі
    24.07.2025
    Прапанова, тых, хто змагацца з "літвінізмам" як яны, па-маскоўску, называюць нашу спробу не страціць сваю індывідуальнасць? Мы літвіны, ніколі не адмовіўся ад літвінства, ад нашых продкаў, ад нашае зямлі. Ніколі!

Цяпер чытаюць

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго8

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Усе навіны →
Усе навіны

Тэйлар Свіфт выйдзе замуж ужо заўтра?2

Так выглядае жылы дом у Кіеве, у які сёння ўначы трапіла расійская ракета6

Ціханоўская зрабіла сэлфі ў вышыванцы ФОТАФАКТ16

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі17

Супрацоўніца завода ў Слуцку паказала падарункі да 3 ліпеня — народ моўчкі зайдросціць12

Пад Мінскам збіраюць новы поўнапамерны пікап. Вось колькі ён каштуе4

Колькі каштуе паплаваць на экскурсійным катамаране па Нарачы?1

У доме на вуліцы Леніна ў Мінску, дзе здарыўся пажар, пачалі мантаваць часовы дах

Наталля Дуліна — пра ануляваны пашпарт, перамогу над бюракратыяй і першы год у Вільні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго8

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць