Грамадства1010

Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент

Святлана Ціханоўская выступіла з заявай адносна гучнай справы з рассыланнем дыкпікаў кіраўніком Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэем Стрыжаком. Асуджаючы дзеянні, зробленыя чалавекам, яна ў той жа час заклікае не пераносіць гэта на ўсю арганізацыю.

Святлана Ціханоўская

Па словах Святланы Ціханоўскай, апошнія навіны «выклікалі абурэнне і расчараванне», яна выказала падтрымку пацярпелым ад харасменту жанчынам і падкрэсліла, што «некарэктныя і ганебныя паводзіны нельга апраўдваць ці замоўчваць». 

У той жа час

«Bysol — гэта не адзін чалавек, а арганізацыя, якая працуе шмат гадоў. Гэта каманда, якая фарміравалася з людзей з досведам, прафесіяналізмам, вытрымкай. Людзей, што дапамагалі іншым, нават калі самі знаходзіліся ў небяспецы. Многія з іх з самага пачатку былі побач з беларусамі ў цяжкія часы».

Да таго ж кіраўніцтва арганізацыі заняло ў гэтых абставінах адэкватную пазіцыю: 

«Калі супольнасць дазналася пра непрымальныя дзеянні Андрэя Стрыжака, фонд адрэагаваў як адказная структура: прызнаў праблему, адхіліў ад працы кіраўніка і пачаў унутранае расследаванне. Ніхто не спрабаваў нічога «замяць». Лічу, што такая празрыстая і сумленная пазіцыя адпавядае стандартам, якіх мы ўсе чакаем ад арганізацыяў, што працуюць для Беларусі».

Таму 

«нельга дазволіць, каб дзеянні аднаго чалавека знішчылі шматгадовую працу фонду, бо Bysol дапамог і дапамагае тысячам беларусаў»

і па-ранейшаму патрэбны тым, хто знаходзіцца ў небяспецы.

«Фонд Bysol заслугоўвае не «адмены», а падтрымкі, менавіта таму, што важны для беларускага грамадства. Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент, які гадамі ствараўся сумленнымі і адданымі людзьмі», — робіць выснову Святлана Ціханоўская.

Каментары10

  • Не рой другому
    24.07.2025
    Лепш цытаты свайго галоўнага ў сям'і пракаменціруй.
  • Не газуй
    24.07.2025
    Не рой другому, а хто ў яе галоўны? Лукашэнка?
  • Нязручныя пытанні
    24.07.2025
    а) што значыць "фонд адрэагаваў", калі паводле справаздачнасці, якую Байсол падаЕ ў летувіскія дзяржворганы, у БайСоле працуе 2 чалавекі? Хто адрэдагаваў ад імя фонда?
    б) як там магутны ўдар па лукашызме пажывае, які планаваўся пазаўчора?

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць