Культура55

На Брэстчыне зноў шукаюць магчымасці пазбавіць прыгажэнны помнік ахоўнага статусу. Загад паступіў зверху

Пасля публікацыі пра жаданне пазбавіць руіны касцёла ў Язвінах ахоўнага статусу мясцовыя ўлады заяўлялі, што гэта ўсё фэйк. Аднак новыя звесткі паказваюць, што гэта мэтанакіраваная палітыка, якая праводзіцца па ўсёй вобласці. 

Сядзіба Пузынаў у Грымячы Камянецкага раёна. Фота: Виртуальный Брест

Цяпер мясцовыя ўлады шукаюць тых, хто дапаможа ім абгрунтаваць, чаму трэба пазбавіць аховы частку сядзібы князёў Пузынаў у Грымячы Камянецкага раёна.

Дакумент, які рассылаюць мясцовыя органы, апублікаваў тэлеграм-канал «Спадчына». У ім у праектных арганізацый і спецыялістаў просяць даць інфармацыю пра цану на падрыхтоўку навуковага заключэння пра тое, што немагчыма навукова абгрунтавана аднавіць аб’екты на тэрыторыі Грымяцкай сядзібы.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра тры гаспадарчыя сядзібныя пабудовы, каменную агароджу і брукаванку, якая вядзе да сядзібы.

Ліст, які рассылаецца па праектных арганізацыях ад выканкамаўскага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Камянецкага раёна. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Фармулёўка аб «немагчымасці навукова абгрунтаванага аднаўлення нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці» сустракаецца ў Кодэксе аб культуры ўсяго раз — у артыкуле пра пазбаўленне ахоўнага статусу.

Адказ на запыт патрабуюць ад арганізацый даць да 27 ліпеня, а таксама паведаміць, ці будуць тыя ўдзельнічаць у наступнай дзяржаўнай закупцы. Ад тых, хто не збіраецца ўдзельнічаць у гэтай нядобрасумленнай справе — патрабуюць даць тлумачэнне прычыны. 

Ахова

Сядзіба ў Грымячы ў складзе мураванага палаца, парку і гаспадарчых пабудоў была ў 1980-я гады ўнесена ў Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — афіцыйны пералік аб'ектаў, якія былі ўзятыя пад ахову дзяржавы. У 2002 годзе сядзіба ў тым жа складзе была перанесена ў новаствораны Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, атрымаўшы статус помніка рэспубліканскага значэння. 

Праект зон аховы з абазначанымі рэшткамі гаспадарчых пабудоў і бутавай агароджы як каштоўных частак сядзібы. 

У 2014 годзе быў зацверджаны праект зон аховы, у якім былі абазначаны чатыры гаспадарчыя пабудовы і рэшткі каменнай агароджы як тое, што ахоўваецца нароўні з палацам і паркам. Іх знос забаронены.

У 2022 годзе ў межах пастаяннага працэсу ўдакладнення Дзяржаўнага спісу, які праводзіцца Міністэрствам культуры, быў зменены склад сядзібы ў Грымячы: з’явілася ўдакладненне пра колькасць гаспадарчых пабудоў, а таксама ўключаны фрагменты агароджы і брукаванкі. 

Паколькі гэта помнік рэспубліканскага значэння, такія змены павінны былі разглядацца і зацвярджацца адмысловай Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай, якая палічыла абгрунтаваным дапоўніць Дзяржаўны спіс гэтымі аб’ектамі. 

Сядзіба Пузынаў

Рэшткі сыраварні пры Грымяцкай сядзібе. Фота: Глобус Беларусі

Дакладных звестак аб заснаванні сядзібы ў пісьмовых крыніцах няма. Даследчык садова-паркавага мастацтва Анатоль Федарук лічыць, што сядзібу заснавалі ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя прадстаўнікі роду Віслоцкіх, але архітэктурныя асаблівасці сядзібнага дома дазваляюць сцвярджаць, што ён быў закладзены пазней, у другой палове стагоддзя, калі Грымячай валодаў княжацкі род Пузынаў, які выводзіў сваё паходжанне ад Рурыкавічаў. 

Рэшткі адной з гаспадарчых пабудоў сядзібы, складзенай з бутавага каменю. Фота: Глобус Беларусі

Палацава-паркавы ансамбль размешчаны ў маляўнічым месцы побач з вёскай Грымяча на пагорку ў выгіне ракі Пульвы. Ансамбль сядзібы складаецца з мураванага палаца, невялікага пейзажнага парку, некалькіх гаспадарчых пабудоў. 

Вядома, што ў сярэдзіне ХІХ ст. у маёнтку меўся гаспадарчы двор, дзейнічалі кузня, два заезныя двары, млынок, вадзяны і ветраны млыны, вінакурня. Якое прызначэнне мелі гаспадарчыя пабудовы, якія зберагліся да нашага часу, дакладна невядома.

Па звестках Федарука, складзены з цэглы будынак быў сыраварняй, а дзве пабудовы, складзеныя з бутавага каменю — лядоўняй і свіранам. 

Каму замінае брукаванка і сыраварня

Сітуацыя з сядзібай у Грымячы дзіўная найперш тым, што ахоўнага статусу хочуць пазбавіць не ўсю сядзібу, а частку яе неад’емных элементаў. Можна было б падумаць, што робіцца гэта, каб спрасціць уласніку аднаўленне помніка гісторыі і культуры. 

Рэшткі адной з гаспадарчых пабудоў сядзібы, складзенай з бутавага каменю. Фота: Глобус Беларусі

У 2011 годзе сядзібу выкупала брэсцкае прадпрыемства «ВэскаБел», але праз фінансавыя цяжкасці да першага этапу рэстаўрацыі, які ўключаў аднаўленне даху і мадэрнізацыю паддашкавага перакрыцця, прыступілі толькі ў снежні 2016 года. Работы па праекце, распрацаваным «Белрэстаўрацыяй», павінны былі скончыцца праз некалькі месяцаў — у пачатку сакавіка 2017 года, але не скончаныя дагэтуль. 

Хутчэй за ўсё, сядзібу ў прыватнага ўласніка, праз тое, што ён не змог давесці пачатыя работы да канца, забралі назад у дзяржаўную ўласнасць. Так што калі дзяржава і хоча камусьці спрасціць жыццё, пазбавіўшы частку сядзібы аховы, то толькі сабе.

Памятаючы пра нядаўні выпадак з пошукам спецыялістаў, якія б абгрунтавалі пазбаўленне аховы руін касцёла Святога Духа ў Язвінах Драгічынскага раёна, які знаходзіцца на балансе мясцовых органаў, можна прыйсці да высновы, што гэтыя два выпадкі звязаныя.

Рамантычная брукаванка, якая вядзе ў сядзібу Пузынаў. Фота: Глобус Беларусі

Пасля розгаласу пры выключэнне касцёла з Дзяржаўнага спісу, мясцовыя ўлады заявілі, што не збіраюцца гэтага рабіць і назвалі інфармацыю пра гэта фэйкам.

Але, як даведалася «Наша Ніва», даручэнне «аптымізаваць» Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей па ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці ідзе ад кіраўніцтва аблвыканкама.

Вось ужо амаль год, са жніўня 2024 года, пасаду старшыні Брэсцкага аблвыканкама займае Пятро Пархомчык, былы міністр прамысловасці і намеснік прэм'ер-міністра, які большую частку жыцця адпрацаваў на заводзе.

У пачатку лютага 2025 года Пархомчык з працоўным візітам наведаў Камянецкі раён, у тым ліку палац Сапегаў-Патоцкіх у Высокім і сядзібу Пузынаў у Грымячы.

У дзяржаўных медыя адзначалася, што ў Грымячы ўласнік навёў парадак і прыняў першачарговыя супрацьаварыйныя меры на помніку, але аднавіць рэстаўрацыйныя працы так і не змог. Кіраўнік вобласці пастанавіў: «Захаваць — нельга страціць!»

У пачатку красавіка на тэрыторыі Грымяцкай сядзібы, да якой не было спраў шмат гадоў, мясцовыя чыноўнікі правялі суботнік. А ў канцы ліпеня ўжо пачалі пошук тых, хто абгрунтуе вывядзенне гаспадарчых пабудоў, агароджы і брукаванні сядзібы з-пад аховы.

Нельга прадказаць, ці адгукнецца нехта са спецыялістаў на такую неэтычную прапанову, але калі справа пойдзе далей, бо сябры Навукова-метадычнай рады пры Мінкультуры будуць пастаўленыя ў няёмкую сітуацыю: прызнаць, што тры гады таму яны не мелі рацыі, калі самі ж дадавалі гэтыя аб’екты ў Дзяржаўны спіс. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • дамо тры слова
    24.07.2025
    >такія змены мусілі разглядацца і зацвярджацца
    >мусілі быць скончаны праз некалькі месяцаў — у пачатку сакавіка 2017 года, але не скончаныя дагэтуль.
    --------------------------------
    Выдатны прыклад для разумення розніцы памиж "мусіш" і "павінен" (
    Калі "мусілі", але паслалі, то гэта "павінны былі", бо аб якім на.. "прыМУСу" можа ісці ў гэтым выпадку гаворка?
  • Григорий
    24.07.2025
    Разбитая войной Польша первым делом восстанавливала такие места любыми способами. Это туризм! Мы же ищем НАУЧНОЕ ОБОСНОВАНИЕ УНИЧТОЖИТЬ! Это не преступление?
  • Сигизмунд
    24.07.2025
    Приказ поступил сверху.....Неужели из самого Kремля?!

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

У Светлагорскім раёне мужчына трапіў пад крыміналку за жаданне бачыць з дома раку8

Падчас пажару ў Століне пацярпелі 7 дзяцей

Стала вядома, хто стане хэдлайнерам канцэрта каля мінскага Палаца спорту 1 студзеня11

Агент, які зламаў сістэму. Гісторыя жыцця і перамогі Леха Валэнсы29

«Бабуліна крынка» зрабіла чырвона-зялёны тварожны сырок вагой амаль 10 пудоў ФОТАФАКТ11

У Беларусі прадаюць незвычайную даляравую банкноту па цане ў 40 раз большай за курс

Amazon выпускае дакументальны фільм пра Меланію Трамп. Выканаўчы прадзюсар — сама Меланія

Экс-фігурыст зборнай Беларусі пажыццёва дыскваліфікаваны праз справу аб сэксуальным гвалце8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў23

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць