Здарэнні

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

У сераду раніцай паведамілі пра ДТЗ у Мінскім раёне. У кювеце апынуўся легкавы аўтамабіль. Адбылося гэта недалёка ад Ратамкі, меркавана, на трасе Р28 (Мінск — Маладзечна — Нарач). Пазней стала вядома, што амаль у той самы час на гэтым жа ўчастку адбылася яшчэ адна аварыя з пацярпелымі.

— Высветлілася, што кіроўца не справіўся з кіраваннем, і аўтамабіль з’ехаў у кювет, — распавялі ў МНС. — З дапамогай гідраўлічнага інструмента работнікі МНС дэблакавалі пасажырку і перадалі яе медыкам. Пацярпелую даставілі ў бальніцу.

Наступствы аварыі бачыў адзін з інтэрнэт-карыстальнікаў.

— Час — недзе 07:40. Нешта сур’ёзнае. Траса Мінск — Маладзечна, каля Мінскага мора. Два аўто за межамі праезнай часткі, адно — на даху, — распавёў ён.

Адразу некалькі чытачоў паведамілі Onlíner, што гэтая аварыя адбылася на ўчастку трасы, які, на іх думку, становіцца вельмі небяспечным падчас дажджу.

— Мне падаецца, ужо пара разабрацца з гэтым зачараваным месцам. Тут пастаянна аварыі падчас дажджу, бо непадалёк утвараецца лужына на павароце дарогі. Я праязджаю тут чатыры разы на тыдзень, і з верагоднасцю 50% у моцны дождж тут нехта ляжыць у кювеце. У майго сябра жонка тут жа вылецела. Мы пайшлі шукаць адляцеўшы парктронік і знайшлі фрагменты двух-трох іншых аўтамабіляў, — распавёў адзін з чытачоў.

Іншы паведаміў пра ДТЗ, якое адбылося тут жа ў 2020 годзе з удзелам ягонай жонкі.

— Там у дождж вада сцякае з абочыны да цэнтра і назапашваецца ў левай паласе. Машына праязджае на хуткасці закругленне дарогі і ловіць левымі коламі гэтую ваду. Потым адлятае спачатку ў адбойнік, пасля ў кювет, — адзначыў ён. — Так адбылося з маёй жонкай, яна была за стырном Tesla. Ёй тады пашанцавала, што не перакулілася. Дакладна гэтак жа, калі пачынаецца дождж, вылятаюць іншыя аўто.

ДАІ Мінскай вобласці паведаміла падрабязнасці ранішніх падзей. Аказваецца, амаль у адзін і той жа час на адным участку дарогі адбыліся дзве аварыі.

— 23 ліпеня ў 07:40 на 15-м км аўтадарогі Р28 «Мінск — Маладзечна — Нарач» 41-гадовы кіроўца, рухаючыся на аўтамабілі Lada ў напрамку Мінска, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы кювет, дзе перакуліўся, — паведамляецца пра першае ДТЗ, у выніку якога пацярпеў 13-гадовы пасажыр.

Дзіця з траўмамі шпіталізавана.

— Літаральна ў той жа час на гэтым жа ўчастку аўтадарогі 53-гадовы кіроўца, рухаючыся на аўтамабілі Peugeot у напрамку Мінска, не справіўся з кіраваннем і здзейсніў сутыкненне з дарожнай агароджай, далей аўто адкінула на абочыну, дзе адбыўся наезд на асвятляльную мачту, пасля чаго аўтамабіль перакуліўся ў кювет, — паведаміла падрабязнасці другога здарэння ДАІ ГУУС Мінаблвыканкама. У гэтай аварыі пацярпелі кіроўца, а таксама 62-гадовая і 42-гадовая жанчыны-пасажыркі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?5

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз8

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць