Улада

Стаўка рэфінансаваньня зьніжаецца да 10,5 працэнта гадавых

Нацыянальны банк Беларусі прыняў рашэньне аб зьніжэньні з 1 жніўня стаўкі рэфінансаваньня яшчэ на 0,25% — да 10,5% гадавых.

Нацыянальны банк Беларусі прыняў рашэнне аб зніжэнні з 1 жніўня стаўкі рэфінансавання яшчэ на 0,25% — да 10,5% гадавых.

Як паведамілі ў Нацбанку, зніжэнне асноўнай стаўкі цэнтральнага банка краіны праводзіцца ў адпаведнасці з Асноўнымі кірункамі грашова‑крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2007 год. Гэтаму спрыяе невысокі ўзровень інфляцыі: за першае паўгоддзе гэтага года прырост індэкса спажывецкіх цэн склаў 3,6%, або 0,6% у сярэднім за месяц.

У галоўным банку краіны зазначаюць, што змяншэнне стаўкі рэфінансавання скіравана, найперш, на далейшае зніжэнне кошту крэдытаў банкаў для насельніцтва і прадпрыемстваў. Разам з тым у банках захоўваецца значная прывабнасць умоў укладаў у нацыянальнай валюце ў параўнанні з умовамі іх захоўвання ў замежнай валюце. Пры гэтым узровень даходнасці тэрміновых укладаў перавысіць тэмпы інфляцыі, падкрэсліваюць у галоўным банку краіны.

Асноўныя кірункі грашова‑крэдытнай палітыкі Беларусі на 2007 год прадугледжваюць гадавую інфляцыю на ўзроўні 6‑8%, стаўку рэфінансавання да канца года — 7‑9% гадавых, стаўкі па зноў выданых банкамі крэдытах — 10‑12% гадавых.

БелаПАН

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вінны 500 рублёў». Беларус вырашыў захоўваць зберажэнні ў еўра, але трапіў у невідавочную пастку1

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося12

У Мінску здаецца пасутачна кватэра, у якой няма дзвярэй у прыбіральню. З канапы адкрываецца від і на тэлевізар, і на ўнітаз

Азараў: Фатограф-агент Мішчук працаваў у АBBA, бываў дома ў многіх актывістаў, аднаго з бізнэсменаў пасадзілі пасля фотасесіі11

«Белпол»: Пашпарты прыкрыцця маюць тысячы асобаў. Не ўсе гэтыя агенты распрацоўваюць апазіцыю, у іх могуць быць і іншыя задачы31

Па мінскім вакзале ходзіць мужчына са стосам грошай у руках, але просіць грошы на квіток1

Беларускамоўны бяздомны Гомеля атрымаў шанец, каб змяніць жыццё. Што ў выніку?2

Лукашэнка: Трэба вырасціць столькі бульбы, каб хапіла і нам, і Расіі. Трэба дапамагчы братам-расіянам13

У Мухаўцы знайшлі цела без галавы і рук. Сілавікі раскрылі забойства 24-гадовай даўнасці як у фільмах пра гангстараў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць