Свет55

Сацыялізм у Венесуэле: у касцёлах утварыўся дэфіцыт віна і аплатак

Каталікі ў Венесуэле забілі трывогу: у касцёлах сканчаюцца запасы віна, яго не хапае для правядзення набажэнстваў.

Як тлумачаць прадстаўнікі каталіцкай царквы, такая сітуацыя склалася з-за недахопу некаторых інгрэдыентаў, неабходных для прыгатавання віна. Адзіны вытворца віна ў краіне ўжо прыняў рашэнне спыніць прадаваць напой цэрквам.

«Наш пастаўшчык віна Bodegas Pomar сказаў, што больш не можа рабіць віно», — сказаў прадстаўнік касцёла Венесуэлы.

Наяўных запасаў царквы хопіць на два месяцы, папярэджваюць святары. Ці зможа царква ў далейшым закупляць віно за мяжой, пакуль невядома.

Праблема не прыходзіць адна, і святары чакаюць у бліжэйшы час росту цэн на аплаткі, якія выкарыстоўваюць для правядзення камуніі
.

«Вытворцы хлеба ўжо папярэдзілі, што будуць падымаць цэны, бо не могуць знайсці досыць мукі. Пшаніца ў нас не расце, яны ўсё закупляюць за мяжой. Пакуначак з асвячоным хлебам раней каштаваў 50 балівараў (8 даляраў), зараз ён каштуе ўжо 100» , — кажа святар.

Венесуэльцы адчуваюць недахоп цэлага шэрагу прадуктаў і тавараў штодзённага карыстання: цукру, малака, алею, кукурузнай мукі і нават туалетнай паперы.

Багатая нафтай Венесуэла імпартуе з іншых краін парадку 70% прадуктаў харчавання.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу5

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?3

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

Зяленскі: Расія адмаўляецца абменьваць беларускіх палонных ці палітвязняў9

Як плануюць праводзіць люстрацыю ў Беларусі і хто пад яе трапіць? Офіс Ціханоўскай прадставіў канцэпцыю44

На выбарах у Польшчы будзе фотафініш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу5

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць