Свет2727

Вось як слабела Амерыка і ўзмацняўся Кітай ГРАФІКІ

Апошнія 25 гадоў Амерыка паступова здавала пазіцыі, а камуністычны Кітай нарошчваў магутнасці. Гэта адбывалася на ўсіх франтах. І гэта азначае, што мы стаім на парозе вялікага развароту.

Ілюстрацыйны малюнак, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту

Сучасныя войны — гэта, у першую чаргу, спаборніцтва прамысловых магутнасцяў. Уварванне Расіі ва Украіну гэта яскрава паказала: бакі з велізарнай хуткасцю вычэрпваюць запасы снарадаў, ракет і вайсковай тэхнікі, а беспілотнікі цяпер выпускаюцца на аўтаматызаваных заводах кругласутачна. Нават класічныя гарматы патрабуюць дакладнай вытворчасці.

Як адзначае The Wall Street Journal, перамогу ў Другой сусветнай вайне саюзнікі здабылі таму, што ЗША мелі здольнасць выпускаць усё ў вялізных маштабах — ад куляў да ежы. Ніхто тады не мог параўнацца ў гэтым з амерыканцамі. Напрыклад, у 1942 годзе верф у Каліфорніі пабудавала транспартны карабель менш чым за пяць дзён. Сёння Амерыка ўжо не здольная на такія індустрыяльныя геройствы.

На сёння краіна, якая мае найвялікшыя магчымасці для выпуску амаль усяго — ад простых матэрыялаў да перадавой тэхнікі, — гэта Кітай. Ва ўмовах росту напружанасці паміж ЗША і Кітаем прамысловы патэнцыял дзвюх краін становіцца ключавым чыннікам патэнцыялу вайсковага.

Візуалізацыя тут і далей: The Wall Street Journal

Эканамічны рост Кітая дазволіў яму стварыць армію, якая можа канкураваць з амерыканскай. Паводле даных вашынгтонскага Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS), усяго адзін кітайскі суднабудаўнік у 2023 годзе вырабіў больш камерцыйных суднаў (па водазмяшчэнні), чым уся суднабудаўнічая індустрыя ЗША з часоў Другой сусветнай вайны.

Такі маштаб камерцыйнай вытворчасці субсідуе і вытворчасць вайскова-марскіх суднаў, і ў выпадку вайны вытворчыя магутнасці могуць быць лёгка пераключаныя з транспартных караблёў на вайсковыя.

З 2000 года Кітай пабудаваў у два разы больш вайсковых караблёў, чым ЗША (паводле даных кампаніі Janes, якая спецыялізуецца на абароннай аналітыцы). Флот і авіяцыя Кітая па сваёй колькасці здаганяюць амерыканскія, хоць шматлікія платформы ЗША лічацца тэхналагічна перадавымі.

Асобны прыклад — ракеты і крылатыя ракеты на вайсковых караблях: Кітай скарачае разрыў у магчымасцях нанясення ўдараў з мора.

Пры гэтым значная частка вытворцаў у Кітаі — гэта не вайсковыя прадпрыемствы, а заводы двайнога прызначэння. Яны могуць лёгка перапрафілявацца на вытворчасць зброі або забеспячэнне арміі ў разе патрэбы.

Кітай не толькі мае больш заводаў, але і мадэрнізуе іх хутчэй. Напрыклад, укараняе прыватныя 5G-сеткі для аўтаматызацыі вытворчасці, што дазваляе хутчэй звязваць дызайнераў, тэхніку і карыстальнікаў, абнаўляючы лінейку прадукцыі ў рэжыме, недасяжным для традыцыйнай індустрыі.

Гэта таксама азначае, што Кітай можа хутчэй і шырэй нарошчваць вытворчасць. У яго значна больш індустрыяльных робатаў, якія дапаўняюць велізарную колькасць рабочых.

Вайна — гэта не толькі зброя. Кожны самалёт, карабель і танк патрабуе паліва, запчастак і боепрыпасаў. Экіпажам патрэбныя ежа, вада і меддапамога. Усё гэта патрабуе лагістыкі — у асноўным марской. І тут Кітай мае значна больш суднаў, здольных падтрымліваць армію.

Нават калі ЗША змогуць павялічыць флот камерцыйных грузавых суднаў, у іх проста не хопіць маракоў. Паводле некаторых ацэнак, у ЗША засталося менш за 10 000 камерцыйных маракоў (дакладных лічбаў няма, бо дзяржава спыніла іх улік шмат гадоў таму). У Кітаі іх у 200 разоў больш.

Кітай валодае значна большымі запасамі і кантролем над сыравінай, якая неабходная для вытворчасці сучаснай вайсковай тэхнікі. Ён дамінуе на рынку здабычы і перапрацоўкі рэдказямельных металаў — важнага кампанента ў вытворчасці ракет, самалётаў, падлодак. Кітайскія кампаніі ігнаруюць спробы ЗША аслабіць іх кантроль над гэтымі рэсурсамі.

Калі б ЗША сутыкнуліся з маштабным канфліктам, ім давялося б цалкам пераарыентаваць сваю індустрыю і працоўную сілу — як гэта ўжо было падчас дзвюх папярэдніх сусветных войнаў. Аднак у Кітая, як адзначаюць аўтары аналізу, такая працоўная сіла ўжо ёсць: па колькасці рабочых, занятых у прамысловасці, Кітай значна пераўзыходзіць усе іншыя краіны.

Выснова ясная: калі свабодны свет хоча захавацца, яму мусова мабілізавацца.

Каментары27

  • кітайскі смартфон
    31.05.2025
    галаперыдол , ужо не зусім так. карыстаюся кітайскім смртфонам, флагман Huawei, ужо 3 рок. як працаваў ён добра, так і працуе. яны вельмі падцягнкліся калі параўноўваць з пачаткам 2000х.
  • жмых
    31.05.2025
    США являются постиндустриальной экономикой, что является шагом в развитии. Если на то пошло, то в Венеции вообще кораблей не строили, а Венецианская республика был мощной державой и просуществовала 1000 лет. Так то Венеция с гулькин нос, а то США. Американцы могут купить всё необходимое, Европу на себя работать заставят за деньги и золото. Они приняли военный бюджет на триллион долларов. Как показала война в Украине главное не количественно кораблей и танков, а технологии.
  • бабруйчанін
    31.05.2025
    Наконт " моцы другой арміі света" " моцы Кітая" казалі раней Дзесці 10 год таму больш меньш гэта выскоквала навонку " крызіс іпотечный" у Кітаі. У 14 -15 годзе былі з адкрытых крыніц навіны аб знаходженні каля межаў кардонаў Украіны кантеміраўскай і дівізіі дзержынскага рф Ніколі ніколі гэтыя знакавыя дзля ссср - рф дівізіі ні выводзілі з Масква ..
    Аб " моцы ЗША" былі яшчэ нейкія іллюзіі Другі тэрмін Трампа канчаткова пазбавіт апошніх іллюзій ." Паніжэнне тарыфаў да Кітая " прызупынка , крах у Афгане Ймені і дамова з хусітамі
    Адзінае гэта "ядз зброя"
    У рф колькі раз выбухала тыдзень таму абяцалі ух ..выбух цішыня .
    Яшчэ пры Байдэне Сі Цзіньпінь знял міністра обороны кіраўніцтва супраць паветранай абароны і ракет.войск
    Наконт Штатаў ...

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads12

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай7

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads12

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць