Свет22

Прыбытак расійскай «Раснафты» зменшыўся амаль на 60%

У першым квартале 2025 года чысты прыбытак галоўнай нафтаздабыўчай кампаніі Расіі — «Раснафты» — скараціўся на 58% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэта вынікае з яе фінансавай справаздачнасці па міжнародных стандартах, піша The Moscow Times.

Фота ілюстрацыйнае

За студзень—сакавік кампанія атрымала толькі 170 мільярдаў рублёў (каля 2,2 мільярда даляраў) прыбытку супраць 399 мільярдаў (каля 5,2 мільярда даляраў) год таму. Выручка таксама зменшылася на 12% — да 2,283 трыльёна рублёў (каля 29,57 мільярда даляраў). Акрамя таго, аперацыйны грашовы паток (365 мільярдаў) не пакрыў капітальныя выдаткі (403 мільярдаў, і «Раснафта» апынулася ў адмоўнай зоне.

У якасці прычын такога падзення ў кампаніі называюць:

  • зніжэнне цэнаў на нафту Urals (на 9%) і прэміяльную нафту ВСТО (на 11%);
  • умацаванне рубля, з-за чаго рублёвыя даходы ад экспарту ўпалі на чвэрць (да 5000 рублёў за барэль у сакавіку, і яшчэ ніжэй у красавіку і маі — да 4000 рублёў);
  • санкцыі, якія прымусілі павялічыць зніжкі для пакупнікоў нафты, асабліва ў Кітаі;
  • павелічэнне ключавой стаўкі Цэнтрабанка, што павялічыла выдаткі па крэдытах у 1,8 раза;
  • рост падатку на прыбытак.

Каб пакрыць рост выдаткаў, «Раснафта» была вымушаная ўзяць 1 трыльён рублёў (каля 13 мільярдаў даляраў) пазыкі — гэта ў чатыры разы больш, чым у першым квартале 2024 года.

Нягледзячы на негатыўную дынаміку, аналітыкі, аднак, не лічаць, што «Раснафта» сутыкнулася з доўгатэрміновымі праблемамі. Паколькі бюджэт краіны залежыць ад нафтавых даходаў, улады, хутчэй за ўсё, адрэагуюць — напрыклад, праз аслабленне рубля (дэвальвацыю), каб падняць даходнасць экспарту.

Таксама падкрэсліваецца, што «Раснафта» — адзіная кампанія ў Расіі, якая мае перспектыву пашырэння здабычы дзякуючы праекту «Усход Ойл» — апошняму буйнаму неасвоенаму кластару нафтавых радовішчаў у краіне.

Каментары2

  • Маскоўская імпэрыя можа не перажыць Трампa тэрмін.
    31.05.2025
    сёння прэзыдэнт Трамп імкнецца зрэзаць сусьветныя цэны на нафту, асабліва на расейскую нафту Urals, патэнцыйна зьнізіўшы яе ніжэй за 30 даляраў. Высновы відавочныя: Маскоўская імпэрыя можа не перажыць ягоны тэрмін.
    «Я мяркую, што прэзыдэнту ТРАМПУ варта вывучыць, як Рональд Рэйган перамог Бальшавіцкую імпэрыю. Ён зрабіў гэта бяз стрэлу, як мы ведаем, але ў яго была супэрзброя — нафта.»
    Варта памятаць, як Рональд Рэйган зрынуў Бальшавіцкую імпэрыю — бяз стрэлу. Ягоная ключавая зброя? Нафта. Як сказаў Майкл Рэйган: "Ён зрабіў гэта бяз стрэлу, як мы ведаем, але ў яго была супэрзброя — нафта."
    — Майкл Рэйган.
  • Потолок в 30 баксов
    31.05.2025
    Потолок надо установить 30 баксов и ввести санкции на тех, кто будет ею закупаться.
    Тогда и война закончится, и путин угомонится.

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads12

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай7

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads12

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць