Грамадства22

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ

Перад гандлёвым цэнтрам Galleria Minsk сабраліся тысячы аматараў ровараў, каб прыняць удзел у вялікім заездзе па маршруце: Палац спорту — «Мінск-Арэна» — Палац спорту, піша БелТА.

Як расказаў дырэктар велаклуба «Мінск» Аляксей Іваноў, мерапрыемства складаецца з трох частак:

  • дзіцячыя спаборніцтвы «Першы ровар», у якіх удзельнічаюць больш за 800 дзяцей ва ўзросце ад 2,5 да 12 гадоў;
  • асноўны велапарад;
  • конкурсы і забаўляльная праграма.

Па словах Іванова, на сёння зарэгістравалася каля 4,5 тысячы ўдзельнікаў, яшчэ каля 2 тысяч — ад раёнаў. Але далучыцца да заезду можа любы ахвотны, нават без рэгістрацыі. Усяго чакаецца больш за 10 тысяч удзельнікаў.

Да пачатку асноўнага заезду гасцей чакалі розныя чэленджы, майстар-класы, дзіцячыя пляцоўкі і фуд-корт. Таксама можна было прыняць удзел у конкурсах: «ВелаЛэдзі», «ВелаСям’я», «ВелаКаманда», «ВелаКідс» (для дзяцей 3—12 гадоў) і «КаКасцюм» (убранне на тэму ежы).

Пасля велапараду каля Палаца спорту адбудзецца святочны канцэрт з удзелам зорак беларускай і расійскай эстрады: Руслана Аляхно, Стаса П’ехі, Дзяніса Клявера і гурта RAZGAR.

Каментары2

  • Кальян
    31.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    31.05.2025
    Як там было ў фільме: што мне сьнег, што мне зной, кагда маі друзья са мной? Забыліся, карнавальшчыкі, як у 2020 людзей зьбівалі за выказваньні і нязгоду з фальсіфікацыяй. На тыдні на рукі ўверх натоўпам паперлі, зараз на роварах, рыгорка пакажа, як шмат фанатаў цяперашняй улады. На шамана прыйдзе таксама шмат, нават, без прымусу, паглядзець, ці на самой справе ён рускі. Так і на самазьнішчэньне пакрочаць адзін за адным.

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі34

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

«Амкадор» адмовіўся будаваць у Расіі завод, які раней планаваў Шакуцін2

Украіна заявіла пра паражэнне найбуйнейшага дэсантнага карабля Расіі каля Новарасійска. Чым ён адметны4

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску1

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі34

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць