Эканоміка

Дзевяць банкаў абвясцілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентамі

Дзевяць банкаў, што працуюць у Беларусі, паведамілі пра змяненні асобных правілаў абслугоўвання і надалі новыя магчымасці для кліентаў, сведчыць праведзены выданнем «Позірк» маніторынг іх актуальных прэс-рэлізаў.

Фота ілюстрацыйнае

«Банк БелВЭБ» па 7 ліпеня забараніў папаўняць тэрміновыя адзыўныя дэпазіты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у рублях па дзейных дагаворах з працэнтнай стаўкай ад 13% гадавых і вышэй. Па астатніх укладах умовы застаюцца ранейшымі.

«Беларусбанк» прыпыніў заключэнне новых дагавораў па некаторых тэрміновых валютных укладах. Гаворка пра адзыўныя дэпазіты ў расійскіх рублях — «Класік Адзыўны з фіксаванай працэнтнай стаўкай» (3, 6, 9 месяцаў), «Рублёвы» (13, 18, 24, 36 месяцаў), «Фіксаваны Онл@йн» (3, 6, 9 месяцаў), «Рублёвы анлайн» (13, 18, 24, 36 месяцаў); безадзыўны — «На будучыню» (3 і 4 гады), а таксама пра безадзыўны ў доларах і еўра «Расцем разам». Папаўненне раней адкрытых укладаў не спыняецца.

«Белінвестбанк» даў магчымасць здымаць грошы ва ўласных банкаматах без выкарыстання картак — шляхам сканавання QR-кода праз «Мабільны банкінг», усталяваны на смартфоне з аперацыйнай сістэмай Android.

«Белаграпрамбанк» з 1 ліпеня будзе спаганяць 40 капеек за паслугу «Інфармаванне крэдытаатрымальнікаў пра памер плацяжу па крэдыце». Крэдытаатрымальнік можа адмовіцца ад паслугі — пісьмова.

«БНБ-Банк» з 1 чэрвеня зніжае да 800 тысяч долараў або еўра ліміт сярэднядзённага астатку, пры перавышэнні якога пачынае налічвацца камісія за абслугоўванне бягучага (разліковага) рахунку ў гэтых валютах. Па новых умовах камісію пачнуць спаганяць у ліпені — за чэрвень.

«БСБ Банк» 4 чэрвеня перавядзе дзейных кліентаў на новыя тарыфы па паслузе «Мультыэквайрынг». Камісія за прыём плацяжоў па картах складзе 2,5%.

«Прыёрбанк» паведаміў, што пры атрыманні наяўных сродкаў па картцы ў касах аддзяленняў банка кліенту неабходна паказваць пашпарт або іншы дакумент, што пацвярджае асобу.

«Сбер Банк у Беларусі» па 14 чэрвеня прапануе бацькам аформіць да свайго карт-рахунку асабістую банкаўскую картку для дзіцяці — за 1 капейку.

«Тэхнабанк» з 2 чэрвеня ўводзіць змяненні па пакеце разлікова-касавага абслугоўвання «Еўрапейскі 4.8». Камісія ў памеры 1,6% сумы (мінімум 75 долараў) будзе спаганяцца за перавод сродкаў па-за межы банка на падставе плацежнага даручэння кліента, плацежнага патрабавання ў расійскіх рублях з канверсіяй у індыйскія рупіі на карысць бенефіцыяраў, якія абслугоўваюцца ў банках Індыі.

На 1 траўня 2025 года ў Беларусі быў зарэгістраваны 21 банк (тры з іх — са 100-працэнтным замежным удзелам). Іх статутны капітал склаў 10 мільярдаў 103 мільёны рублёў (0,8% за месяц і +19,2% у гадавым вымярэнні), прыбытак — 1 млрд 141,1 млн рублёў (+32,8% і +1,9% адпаведна).

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць