Здарэнні22

Жыхар Глускага раёна атрымаў пажыццёвае за зверскае забойства сужыцелькі і дзіцяці

Набыў моц прыгавор судовай калегіі па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда ў дачыненні да 28-гадовага жыхара Глускага раёна.

Ён асуджаны за ўчыненне забойства з асаблівай жорсткасцю дзвюх асоб, у тым ліку заведама малалетняга, які знаходзіўся ў бездапаможным стане (пп.1, 2, 6 ч. 2 арт. 139 КК), і свядомае пакіданне ў небяспецы, учыненае асобай, якая сама з ускосным намерам паставіла пацярпелага ў небяспечны для жыцця і здароўя стан (ч. 3 арт. 159 КК). 

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, у верасні 2013 года абвінавачаны прыйшоў да сваёй сужыцелькі ў дом, размешчаны ў Глуску, дзе яна знаходзілася з малалетнімі дзецьмі: сынам 2011 года нараджэння і трохмесячнай дачкой. Падчас сваркі з жанчынай на глебе ўстанаўлення яго бацькоўства ў дачыненні да дзяўчынкі ён, не лічачы сябе бацькам дзіцяці, пачаў жорстка збіваць жанчыну, якая трымала на руках дзіця, кулакамі і адвёрткай. Яна ўпала на падлогу і страціла прытомнасць. 

«Працягваючы супрацьпраўныя дзеянні, скіраваныя на пазбаўленне яе жыцця, звязаў ногі пацярпелай і шыю вяроўкай, змясціў цела жанчыны ў мяшок з матэрыі. Затым абматаў галаву малалетняга дзіцяці дзіцячай цыратай, замацаваўшы яе вяроўкай на шыі, і паклаў дзіця ў мяшок разам з маці. Пагрузіўшы мяшок з целамі ахвяр у багажнік аўтамабіля, вывез і закапаў каля будынка непрацоўнай фермы», — расказала прадстаўнік пракуратуры. 

Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы жанчына ў момант пахавання была жывая. Яе смерць наступіла пазней у выніку асфіксіі ад сціскання грудзей і жывата. Смерць дзіцяці наступіла ў выніку асфіксіі ад недахопу кіслароду. 

Жорстка расправіўшыся з грамадзянскай жонкай і трохмесячным дзіцем, зламыснік пакінуў у доме без нагляду, догляду, харчавання свайго трохгадовага сына, якога знайшлі амаль праз суткі. Пры нараджэнні хлопчыка абвінавачаны таксама адмаўляўся прызнаць яго сваім сынам і толькі праз год прызнаў гэты факт. 

Падчас папярэдняга расследавання абвінавачаны адмаўляў сваё дачыненне да злачынстваў, аднак падчас расследавання і судовага разбору яго віна ва ўчыненых злачынствах была поўнасцю даказаная. 

Суд, пагадзіўшыся з пазіцыяй дзяржаўнага абвінаваўцы, прызначыў мужчыну ў якасці пакарання пажыццёвае зняволенне з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах асаблівага рэжыму. З яго спагнаныя 250 млн. рублёў на карысць маці забітай ім жанчыны ў лік кампенсацыі маральнага ўрону. 

Вярхоўным судом разгледжаная касацыйная скарга асуджанага. Прыгавор судовай калегіі па крымінальных справах Магілёўскага абласнога пакінуты ў сіле.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?7

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

На выставе «Белагра» перамог Прыгожын2

Пуцін упершыню пракаментаваў падрыў моста, які абрынуўся на цягнік у Бранскай вобласці7

СБУ апублікавала новыя кадры з дронаў, што білі па аэрадромах Расіі. Усё ж А-50 пашкоджаныя таксама2

Беларуска паказала, што змагла набыць у «Еўраопце» за 50 рублёў6

Памерла Аляксандра Чарняўская

Прапагандысты заявілі пра затрыманне мядзельскага музыкі, пра якога пісала Бондарава2

Французскі тыктокер прыгатаваў беларускую бабку пад песню Каржа — і выклікаў спрэчку аб прыналежнасці Бранска2

Украінская разведка ўзламала рэсурсы вытворцы стратэгічнай авіяцыі Расіі

«Не бяжы. Ты не зможаш…» На ўскрайку Гродна ходзіць мядзведзь, улады выступілі з папярэджаннем2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?7

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць