Свет77

У Польшчы памерлая бабулька ажыла ў моргу

Старэнькая жыхарка Польшчы, чыю смерць засведчыў мясцовы доктар, невытлумачальным чынам ажыла ў моргу.

На днях дадому да 91-гадовай Яніны Калькевіч з горада Востраў Любельскі ў Люблінскім ваяводстве прыйшла пляменніца Багуміла, каб прыгатаваць ёй сняданак.

Калі 51-гадовая Багуміла зайшла ў пакой цёткі, то пабачыла, што тая не дыхае. Пульса не было, вочы і рот пажылой дамы былі заплюшчаныя.

Багуміла выклікала сямейнага доктара, які засведчыў смерць бабулькі, выпісаўшы афіцыйнае сведчанне.

Па словах карэспандэнта Бі-бі-сі, пахаванне планавалася правесці праз два дні.

Родныя пачалі падрыхтоўку да цырымоніі, у той час як цела памерлай даставілі ў мясцовы морг.

Праляжаўшы 11 гадзін у халадзільніку, мех, у якім знаходзілася цела Яніны Калькевіч, раптам пачаў варушыцца, чым прывёў у здзіўленне персанал морга.

Як распавялі пазней сваякі ўяўнай нябожчыцы, прыкладна апоўначы ў іх доме пачуўся званок.

На парозе стаяў служачы морга, які і распавёў ім пра ўваскрасенне бабулькі.

Калі Яніну Калькевіч прывезлі дадому, цётка, па словах пляменніцы багумілы, працягвала скардзіцца на холад і папрасіла кубак гарачай гарбаты.

Хатні доктар з амаль 30-гадовым вопытам працы, якая выпісала пасведчанне аб смерці пані Колькевич, заявіла аб сваёй поўнай упэўненасці ў тым, што тая памерла.

Паводле яе слоў, пацыентка не дыхала, сэрца не білася, і «не было ніякіх сумненняў у тым, што яна памерла».

Як перадае карэспандэнт Бі-бі-сі, паліцыя Вострава Любельскага абвясціла пра пачатак расследавання.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?5

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандысты заявілі пра затрыманне мядзельскага музыкі, пра якога пісала Бондарава2

Французскі тыктокер прыгатаваў беларускую бабку пад песню Каржа — і выклікаў спрэчку аб прыналежнасці Бранска2

Украінская разведка ўзламала рэсурсы вытворцы стратэгічнай авіяцыі Расіі

«Не бяжы. Ты не зможаш…» На ўскрайку Гродна ходзіць мядзведзь, улады выступілі з папярэджаннем2

Кампазітар Алейнік хоча стварыць форум для бічавання артыстаў, якія падтрымалі пратэсты ў 2020-м6

Беларусь увайшла ў лік краін з мінімальнымі тарыфамі на камуналку3

Айцішнік пераехаў у Германію і ў 40 гадоў стаў паштальёнам1

«Падрэзаць аўтобус — такі сабе варыянт». Наглядны прыклад, як нельга паварочваць

З’явілася відэа калоны фур, якія ўдзельнічалі ў спецаперацыі СБУ «Павуцінне»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?5

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць