Інтэрнэт і СМІ3939

Інтэрнэт крытычна прыняў гумарыстычнае шоу БТ

Пры канцы верасня ў эфіры «Беларусь 1» выйшла першая праграма ў жанры late night show — гэта такая заходняя забаўляльная мадэль перадач, па якой, напрыклад, працуе «Вечаровы Ургант».

Безумоўна, айчыннай тэлепрасторы даўно бракуе ўласнага гумарыстычнага шоу. На Белтэлерадыёкампаніі прыйшлі да ўсведамлення гэтай хібы і паспрабавалі яе выправіць.

Назвалі новую перадачу «Макаёнка, 9». 

Як жа прайшоў першы выпуск? Ці атрымалася ў БТ стварыць такі рускамоўны кантэнт, які быў бы цікавейшы за рускамоўны кантэнт з Масквы і Пецярбурга?

Праграму вядзе Яўген Перлін, вядомы па «Добрай раніцы, Беларусь», навінах, праграмах пра Мытны саюз, Еўрабачанні… 

Прыкра, але найбуйнейшая тэлекампанія краіны не здолела выгадаваць ці рэкрутаваць таленавітага і харызматычнага коміка, таму закрыла дзірку вядучым шырокага профіля.

Чым жа яны сабраліся нас весяліць? 

Пакуль выглядае, што анекдотамі часоў Халоднай вайны і барадатымі відэа.

Ці магчыма ў 2018-м прабіць на ўсмешку чалавека, паказаўшы яму відэа дзесяцігадовай даўніны? Расказаўшы анекдот пра Рэйгана? 

А моманты кшталту апантанага расповеду журналісткі пра тое, як ёй дазволілі паздымаць кавуны у рэзідэнцыі Рахмона («…іх можна на месцы парэзаць нажом!»), наводзяць на пытанне: а гэта дакладна сатырычнае шоу?

Горы кавуноў цягнуць прынамсі на жарт пра тое, што хоць недзе на тэрыторыі экс-СССР асобна ўзятая група людзей пабудавала для сябе камунізм. Але ж так жартаваць у эфіры БТ нельга.

Далібог, інфармацыйнае абслугоўванне вышэйшай улады нават у гумарыстычнай праграме шкодзіць ёй, выглядае нацягнута і забівае сутнасць — атрымліваецца не заяўленае late night show, а «Панарама», разведзеная салодкай вадой і Ярмоленкам. 

У інтэрнэце першы выпуск «Макаёнка, 9» разнеслі ўшчэнт — прэм'ера набрала каля 13 тысяч праглядаў на Youtube, але ўжо прынамсі дзве тысячы чалавек паставілі відэа адмоўную ацэнку. 

Абсалютная большасць каментароў вытрыманая ў духу ніжэйшага скрыншота. 

Варта адзначыць, што больш удумлівая публіка называе «Макаёнка, 9» у любым разе крокам наперад. 

У прыватнасці, кіраўнік «Кінаконга» Андрэй Кім адзначае, што фармат вечаровага забаўляльнага шоу вельмі цяжкі ў рэалізацыі і пакуль што рана казаць, як праграма пойдзе далей. 

Млосныя твары масоўкі, за якія моцна крытыкуюць праграму

«Першыя выпускі таго ж «Урганта» былі бясконца другасныя і панылыя. Зараз палепш (хаця ўсё роўна другасна), але прайшло 6 год! Таму давайце паглядзім на нашае шоў прынамсі праз год», — напісаў Кім.

Таксама цікава, што адзін з аўтараў праграмы — гэта Андрэй Макаёнак, заўважны беларускі стэндапер і комік, які паспеў выступіць на многіх замежных пляцоўках. 

Каментары39

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 4

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

Зяленскі: Расія адмаўляецца абменьваць беларускіх палонных ці палітвязняў9

Як плануюць праводзіць люстрацыю ў Беларусі і хто пад яе трапіць? Офіс Ціханоўскай прадставіў канцэпцыю41

На выбарах у Польшчы будзе фотафініш10

«Было зразумела, што і сюды дабяруцца». Ці будуць беларускія бізнэсмены выдаляць свае профілі з «Баймапкі»?

Стала вядома, калі адбыліся ператрусы ў медыя, пра якія паведаміў АНТ

«На дзіва моцна працуе геаграфічны фактар». Выдавец Андрэй Янушкевіч расказаў, як распаўсюджвае беларускія кнігі праз Amazon

«Дзяржава лічыць, што ў гэтым праекце, як і ў ёй самой, ёсць начальнікі». Як жыве беларуская Вікіпедыя падчас рэпрэсій3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць