Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2018 года сталі амерыканец Артур Эшкін, француз Жэрар Моару і канадка Дона Стрыкленд — за адкрыцці ў галіне лазерных тэхналогій.
Пры гэтым Стрыкленд стала толькі трэцяй жанчынай у гісторыі гэтай узнагароды. Папярэдні раз жанчына атрымлівала Нобеля па фізіцы 55 гадоў таму.
Амерыканскі фізік Эшкін з'яўляецца адным са стваральнікаў аптычнага пінцэта, які паспяхова ўжываўся ў даследаваннях біялагічных сістэм. Французскі вучоны Муру і канадская фізік Стрыкленд прапанавалі ўзмацненне чырпіраваных імпульсаў, якое дазваляе атрымліваць лазерныя імпульсы высокай магутнасці.
Афіцыйная цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 10 снежня (дзень смерці Альфрэда Нобеля) у Стакгольме. Ўзнагароду лаўрэатам перадасць кароль Швецыі Карл XVI Густаў. Сума грашовага ўзнагароджання у 2018 годзе складзе прыкладна адзін мільён даляраў на ўсіх лаўрэатаў прэміі па фізіцы. Палову прэміі атрымае Ашкін, астатняе ўзнагароджанне падзеляць Муру і Стрыкленд.
BREAKING NEWS⁰The Royal Swedish Academy of Sciences has decided to award the #NobelPrize in Physics 2018 “for groundbreaking inventions in the field of laser physics” with one half to Arthur Ashkin and the other half jointly to Gérard Mourou and Donna Strickland. pic.twitter.com/PK08SnUslK
— The Nobel Prize (@NobelPrize) 2 октября 2018 г.
У сераду будзе названа імя лаўрэата па хіміі.
Каментары