Улада

EUobserver: У 2012 кіраўнік КДБ Беларусі абмяркоўваў ліквідацыю палітычных эмігрантаў, у тым ліку Шарамета

Еўрапейскае выданне EUobserver сцвярджае, што атрымала запіс размовы былога старшыні КДБ Беларусі, у якой абмяркоўваецца фізічная ліквідацыя некаторых беларускіх палітычных эмігрантаў — у прыватнасці журналіста Паўла Шарамета, былога начальніка СІЗА №1 на Валадарскага ў Мінску Алега Алкаева, былога камандзіра брыгады спецназа Уладзіміра Барадача і экс-в.а. начальніка антыкарупцыйнага ўпраўлення Вячаслава Дудкіна, піша Tut.by.

Як паведамляе выданне, у яго распараджэнні аказаўся датаваны 11 красавіка 2012 года аўдыязапіс гутаркі тагачаснага старшыні КДБ Беларусі Вадзіма Зайцава з двума супрацоўнікамі спецпадраздзялення «Альфа». Сцвярджаецца, што сам запіс, частка якога размешчана ў матэрыяле, зроблены ў будынку КДБ, а голас на ім прапануецца параўнаць з голасам Зайцава з розных тэлевізійных інтэрв'ю. Тым не менш, Tut.by паведамляе, што не можа пацвердзіць сапраўднасць прадстаўленага ў матэрыяле аўдыязапісу.

Выданне EUobserver — анлайн-рэсурс, што асвятляе падзеі міжнароднай палітыкі, звязаныя з Еўрапейскім саюзам, аднак які заяўляе аб сваёй фінансавай незалежнасці ад структур ЕС. Яго рэдакцыя размяшчаецца ў Бруселі.

Што на запісе?

Суразмоўцы, мяркуючы па ўсім, абмяркоўваюць магчымае ўкараненне ў асяроддзе беларускіх палітычных эмігрантаў свайго супрацоўніка, а таксама фізічную ліквідацыю некаторых беларускіх грамадзян, якія знаходзіліся на той момант за мяжой. У прыватнасці, называюцца імёны былога супрацоўніка цэнтральнага апарата Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі Вячаслава Дудкіна, былога начальніка сталічнага СІЗА №1 Алега Алкаева і былога камандзіра 5-й асобнай брыгады спецназа палкоўніка Уладзіміра Барадача. Падчас размовы гаворка таксама заходзіць пра журналіста Паўла Шарамета, які загінуў летам 2016 года ў выніку выбуху аўтамабіля ў Кіеве.

— Вось па Шарамету трэба спрацаваць, які з…ў, б…. Зробім закладку якую-небудзь і так далей, каб гэтага пацука, б…, зусім, б…. Ні рук, ні ног не збяруць, — кажа голас, які выданне EUobserver ідэнтыфікуе як голас Вадзіма Зайцава.

Таксама на запісе абмяркоўваюцца магчымыя метады дасягнення пастаўленых мэтаў: хімічныя і атрутныя рэчывы, «траціл, пластыд, дэтанатары, праца спецыяліста-аўтамеханіка, «які зробіць так, што […] потым ніводны эксперт […] не высветліць гэтую своечасовую паломку аўтамабіля і [прычыну,] чаму ён сышоў у кювет».

Калі гаворка заходзіць аб фінансаванні такіх крокаў, згадваецца «спецрахунак», на якім нібыта са згоды Аляксандра Лукашэнкі знаходзіцца больш за паўтара мільёна даляраў.

Адкуль запіс?

Як сцвярджае выданне, запіс быў атрыманы ад Ігара Макара, былога супрацоўніка спецпадраздзялення «Алмаз» МУС Беларусі, які ў цяперашні час пражывае за мяжой. Ён заявіў, што атрымаў яе яшчэ ў 2012 годзе і прадэманстраваў аднаму з амерыканскіх дыпламатаў у ЕЗ для таго, каб абараніць свайго сябра Алега Алкаева, якому ўлады Нямеччыны неўзабаве далі абарону, але рэкамендавалі пакінуць краіну — у яго дагэтуль застаўся ліст з папярэджаннем ад нямецкай паліцыі, датаваны маем 2012 года.

EUobserver звязаўся з некалькімі прадстаўнікамі разведслужбаў, а таксама крыміналістамі і папрасіў правесці экспертызу запісу. Паводле інфармацыі выдання, экспертыза аўдыязапісу пакуль не завершана з-за яго нізкай якасці, аднак было ўстаноўлена, што яна як мінімум аднойчы рэдагавалася — як мяркуецца, для таго, каб выдаліць звесткі, па якіх можна вылічыць асобу, якая ўсталявала запісваючую прыладу. Аднак эксперты, па іх словах, не выявілі слядоў якіх-небудзь «аўдыяманіпуляцый» з запісам.

У лістападзе 2012 года Вадзім Зайцаў быў зняты з пасады кіраўніка беларускага КДБ, з 2013 года і па цяперашні момант ён з'яўляецца генеральным дырэктарам СТАА «Космас ТБ». З мэтай атрымаць каментар Tut.by паспрабаваў звязацца з Вадзімам Зайцавым, аднак пазначаны на сайце кампаніі нумар тэлефона прыёмнай ніхто не здымае.

Рэакцыя Украіны

У Нацыянальнай паліцыі Украіны заявілі аб тым, што ў снежні 2020 года атрымалі ў распараджэнне «з дапамогай Службы замежнай разведкі Украіны пэўную інфармацыю, якая прадстаўляе цікавасць у расследаванні забойства журналіста Паўла Шарамета ў 2016 годзе».

У прыватнасці, паказана, што дакументы і аўдыязапісы, апошнія з якіх датаваныя 2012 годам, «уяўляюць цікавасць з пункту гледжання ўстанаўлення заказчыкаў злачынства».

На фрагментах, якія ёсць у распараджэнні паліцыі і якія трапілі ў інтэрнэт, «неўстаноўленыя асобы абмяркоўваюць пытанне забойства Шарамета». У прыватнасці, яны кажуць аб атручэнні або падрыве.

Нацпаліцыя Украіны атрымала дазвол на правядзенне следчых дзеянняў у адной з еўрапейскіх краін: «Акрамя таго, распарадчыка інфармацыі, якая перадаецца, запрасілі для правядзення неабходных следчых дзеянняў».

Нагадаем, журналіст Павел Шарамет загінуў падчас выбуху аўтамабіля раніцай 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве. У снежні 2019 года следства затрымала трох падазраваных у забойстве: доктара і валанцёра Юлію Кузьменку, музыку Андрэя Антоненку, ваенную медсястру Яну Дугар.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто2

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Усе навіны →
Усе навіны

Скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы стваральнік музыкі і відэа Максім Бельскі3

Блогерка паказала спосаб, як даехаць з Мінска ў Варшаву і не стаяць у чарзе на мяжы9

Музей у Амстэрдаме выставіў 200-гадовы прэзерватыў з малюнкам. У музеі — аншлаг3

«Удзелу ў пратэстах ужо недастаткова». Беларуска не без цяжкасцяў атрымала міжнародную абарону ў Польшчы

Мінск усё больш адрываецца ад рэгіёнаў. Як выглядаюць сталічныя заробкі на фоне іншых гарадоў9

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто2

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць