Свет

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Міністэрства лічбавага развіцця, інавацый і аэракасмічнай прамысловасці Казахстана патлумачыла магчымую прычыну загадкавых агнёў у небе над некалькімі гарадамі краіны, перадае Tengrinews.kz.

Скрыншот відэа

«У ноч з 5 на 6 чэрвеня жыхары Цэнтральнага і Паўночнага Казахстана, уключаючы Астану, Караганду, Паўладар і Кастанай, назіралі ў небе яркі светлавы феномен. Паводле папярэдніх ацэнак, ідзе гаворка пра ўваход у атмасферу аднаго з касмічных аб’ектаў, што раней знаходзіўся на арбіце», — патлумачыла прэс-служба.

Згодна з данымі міжнародных арганізацый, што адсочваюць перамяшчэнні касмічнага смецця, у гэты прамежак часу сапраўды былі зарэгістраваны тры падзеі, кожная з якіх патэнцыйна магла выклікаць назіраную з’яву.

Першае — гэта разгонны блок кітайскай ракеты ZQ-2E.

«Час уваходу: 5 чэрвеня каля 22:40. Аб’ект: ступень ракеты Zhuque-2 Enhanced, запушчанай 17 мая кампаніяй LandSpace. Асаблівасці: выкарыстоўваецца экалагічнае паліва (вадкі метан і кісларод), мяркуецца маштабнае ззянне пры згаранні», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Пры гэтым адзначаецца, што менавіта гэты аб’ект найбольш дакладна супадае па часе і візуальным апісанні з тым, што назіралі казахстанцы.

Паведамляецца, што другі аб’ект — спадарожнік STARLINK-1631 (SpaceX).

«Час уваходу: 6 чэрвеня ў 03:41 па алмацінскім часе. Планавы сход з арбіты аднаго са старых спадарожнікаў», — удакладнілі ў міністэрстве.

І трэці аб’ект — разгонны блок японскай ракеты H-2A R/B. Яго час уваходу — 6 чэрвеня ў 00:36 па алмацінскім часе, ён знаходзіўся ў рэжыме пасіўнага сходу.

«На дадзены момант адсутнічаюць пацверджаныя даныя пра падзенне якіх-небудзь фрагментаў на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан або пра нанясенне шкоды. Як правіла, падобныя аб’екты цалкам згараюць у атмасферы (падзенне буйных аб’ектаў на тэрыторыі Казахстана малаверагодна), а сама з’ява ўяўляе сабой відовішчны, але бяспечны працэс», — патлумачылі ў міністэрстве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Паглядзім, што скажа Пуцін». Уіткаф ляціць у Расію, каб абмеркаваць новыя мірныя прапановы, вылучаныя на сустрэчы з Зяленскім у Осла1

У Аўстраліі метэарадары пачалі паказваць дождж, якога няма. Аказалася, што гэта мільёны матылькоў1

Брэсцкі пенсіянер перастаў бачыць адным вокам, пабіўшыся на пляцоўцы для выгулу сабак

«Просьба прыбраць вашы прыдзверныя дыванкі». У Мінску на дзвярах пад'езда павесілі дзіўную аб'яву4

Трамп: Расія — гіганцкая краіна з неабмежаваным запасам людзей, а Украіна сама павінна хацець міру28

Паміж вакзалам і праспектам Незалежнасці ў Мінску з'явіцца новы будынак3

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»26

Пад Гроднам прадаецца недабудаваны санаторый за тры мільёны даляраў2

Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію29

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць