Улада

Лукашэнка расказаў аб сусветным вар'яцтве і шквале хлусні

Думаць, аналізаваць і не спяшацца з высновамі, а таксама не марнаваць жыццёвыя сілы і час на разбурэнне заклікаў Лукашэнка 12 студзеня пасля ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне».

Лукашэнка адзначыў, што жыццё такое кароткае і трэба зрабіць усё, каб не марнаваць час на пустаслоўе, непатрэбныя справы, тым больш на разбурэнне.

— У гэтай зале 3 тысячы чалавек — надзейных, сумленных — я гэта ведаю — патрыётаў. Ад нас залежыць усё. І будучыня нашай краіны. Запомніце. І звярніце асаблівую ўвагу на тое, што я сказаў у пасланні да вас у навагоднюю ноч. Не дай Бог нам у запале гэтага вар'яцтва, сусветнага вар'яцтва, страціць тое, што ніколі больш не вернем. Страціць незваротна. Загубіць уласнымі рукамі тое, што зрабілі за апошнюю чвэрць стагоддзя. Мы ж з вамі гэта зрабілі. Нельга гэта страціць, — сказаў А. Лукашэнка.

Ён заклікаў чытаць, думаць, аналізаваць і толькі потым рабіць высновы.

— На нас, як і на ўвесь свет, і нават на тых, хто быў ініцыятарам усяго нядобрага ў жыцці нашым, абрынуўся шквал хлусні. І мы павінны гэта перажыць. Мы ж пра сябе гаворым, што мы мудрыя, таленавітыя. Ну дык давайце будзем мудрымі і таленавітымі. Творчым работнікам, духавенству нашаму — стойкасці, мужнасці і, самае галоўнае, ніколі не спяшайцеся, — працягнуў Лукашэнка.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю93

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць