Грамадства1010

«Нам вельмі пашанцавала». 78-гадовага экс-міністра Юрыя Сівакова прызначылі прафесарам у Вайсковую акадэмію

Міністр унутраных спраў у той час, калі зніклі Юрый Захаранка і Віктар Ганчар, атрымаў новую сінекуру.

Юрый Сівакоў, 18 чэрвеня 2025 у Вайсковай акадэміі. Фота прэс-службы Унутраных войскаў

Генерал-лейтэнант у адстаўцы Юрый Сівакоў прызначаны на пасаду прафесара цыкла дзяржаўна-прававых дысцыплін кафедры юрыдычных дысцыплін факультэта ўнутраных войскаў Вайсковай акадэміі Беларусі.

Ганаровага камандуючага ўнутранымі войскамі студэнтам прэзентаваў асабіста намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі палкоўнік Дзмітрый Мікша.

«Маючы за плячыма 42 гады каляндарнай службы, на працягу якіх я меў гонар кіраваць вайскоўцамі, міліцыянерамі, спартсменамі, хачу нагадаць выслоўе: «Не тыя гады важныя, што пражытыя, а тыя, што запомніліся». Запамінаецца дасягненне найбольш значных вынікаў, калі адчуваеш найвышэйшую маральную асалоду. У маёй службе так было чатыры разы па тры гады, калі быў камандзірам роты глыбіннай разведкі, танкавага батальёна і палка, а таксама камандуючым унутранымі войскамі МУС. Менавіта таму ў мяне зараз адчуванне, што я вярнуўся дадому», — сказаў новы выкладчык.

«Унутраныя войскі змаглі захаваць галоўнае сваё дасягненне — камфортнасць прафесійна-карпаратыўных адносін. Калі вы валодаеце людскасцю, а гэта здольнасць з душой ставіцца да выбранай справы і да людзей, з якімі гэтую справу робіце, тады вялікія пагоны і званні вас самі знойдуць, вы зможаце дасягнуць любых вяршыняў», — сказаў Сівакоў, звяртаючыся да курсантаў.

«Лічу, што нам вельмі пашанцавала. Мне спадабалася, як выступаў таварыш генерал-лейтэнант, як ён разгорнута адказваў, выкарыстоўваючы як наглядныя прыклады, так і мноства простых і зразумелых метафар, яго стыль і пастаноўка маўлення з выразнымі лагічнымі акцэнтамі. Цяпер з нецярпеннем чакаю пачатку заняткаў», — цытуе прэс-служба Унутраных войскаў першакурсніка Арцёма Цялігу.

Курсанты слухаюць Юрыя Сівакова, 18 чэрвеня 2025 у Вайсковай акадэміі. Фота прэс-службы Унутраных войскаў

78-гадовы Юрый Сівакоў па першай прафесіі — танкіст. У Беларусь ён папаў па службе ў 1970-я. У перыяд лукашэнкаўскай дыктатуры ён перайшоў ва Унутраныя войскі і дарос да міністра ўнутраных спраў.

Менавіта на час ягонага міністравання прыпалі знікненні лідараў апазіцыі — былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і былога кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара. Сівакова падазравалі ў датычнасці да гэтых знікненняў. У прыватнасці, менавіта ягоны подпіс стаяў пад загадам пра выдачу расстрэльнага пісталета з СІЗА-1.

Пасля адстаўкі з пасады міністра Сівакоў папрацаваў у Адміністрацыі прэзідэнта і міністрам спорту. Пасля выхаду на пенсію ён сядзеў прарэктарам у прыватным Мінскім інстытуце кіравання. Апошні час, казалі людзі з ягонага атачэння, гэты адстаўны генерал моцна перажываў сваё беспрацоўе, падазраючы апалу. Прызначэнне ў Акадэмію сведчыць, што апалы няма.

Каментары10

  • 12345
    21.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    21.06.2025
    Лично наблюдал, как Юрий Сиваков будучи заместителем главы администрации президента заявился к генералу на область на люксовом золотистом спорткаре.
    У видевших это ментов уже тогда повылазили глаза на лоб от удивления, насколько роскошно живёт окружение Лукашенко и их вчерашний министр внутренних дел...
  • Ваш кэп
    21.06.2025
    Чем выше к верху, тем больше получит. В негативном смысле.

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес6

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

СБУ заявіла пра прадухілены замах ФСБ на прадстаўніка расійскай апазіцыі

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць