Навукоўцы з ПАР назвалі «амікрон» прадвеснікам заканчэння пандэміі
Навукоўцы з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, дзе ўпершыню выявілі новы амікрон-варыянт каранавіруса, выказалі здагадку, што гэты штам можа пакласці канец пандэміі COVID-19. Вынікі даследавання апублікаваныя на сайце South African Medical Research Council.

Даследчыкі вывучылі даныя 466 пацыентаў бальніцы гарадской акругі Цване, якія паступілі ў хвалю «амікрона», і 3976 — што ў папярэднія.
Яны ўсталявалі, што ўсяго 4,5% хворых COVID-19 памерлі ў шпіталі ў бягучую хвалю ў параўнанні з сярэднім паказчыкам у 21% у мінулыя разы, піша РБК.
Скарацілася сярэдняя працягласць знаходжання ў бальніцы да чатырох дзён у параўнанні з 8,8 дня раней, а колькасць шпіталізаваных у аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі — з 4,3 да 1%.
З кожнай хваляй назіралася больш лёгкае працяканне захворвання, адзначаюць навукоўцы.
Гэта сведчыць аб тым, што амікрон-штам можа паслужыць «прадвеснікам» заканчэння эпідэмічнай фазы пандэміі каранавіруса і пераходам яе ў эндэмічную — характэрную для пэўнай мясцовасці.
У Францыі знайшлі новы варыянт каранавіруса
СААЗ: Пандэмія кавіду скончыцца ў 2022 годзе, але ёсць нюанс
Звесткі пра «амікрон» з Паўднёвай Афрыкі ўсяляюць надзею
-
Памерла 32‑гадовая дызайнерка Вольга Шаўцова — амаль палову свайго жыцця яна змагалася з анкалогіяй
-
Новы канфлікт вакол «Пагоні». Літоўцы вінавацяць беларускі футбольны клуб у крадзяжы іх сімволікі
-
У Ваўкавыскім раёне жыхарку вёскі аштрафавалі за вялікую колькасць катоў. Але юрыстка дапамагла адбіцца
Каментары