Грамадства55

Памерла 32‑гадовая дызайнерка Вольга Шаўцова — амаль палову свайго жыцця яна змагалася з анкалогіяй

Пра смерць Вольгі Шаўцовай, якая 14 гадоў змагалася з анкалогіяй і расказвала пра гэта ў блогу, паведаміў у сацсетках яе муж. «Як бы ні было балюча гэта пісаць, але Воля памерла праз ускладненні ад інфекцый і пнеўманіі». 

Вольга Шаўцова падчас рэмісіі і ў момант, калі хвароба зноў атакавала. Фота: асабісты архіў

Вольга Шаўцова нарадзілася ў Гродне. Працавала дызайнеркай партала 34travel. Першы раз дзяўчына захварэла на лейкоз у 2011 годзе. Тады яна прайшла больш за 20 хіміятэрапій, але хвароба не паддавалася — выратавала трансплантацыя касцявога мозга ад донара з Германіі. Пасля пяці гадоў рэмісіі Воля лічылася здаровай, ёй нават знялі групу інваліднасці. Дзяўчына скончыла ўніверсітэт, вандравала, выйшла замуж.

На жаль, яна трапіла ў нешчаслівы адсотак людзей, чыя хвароба вяртаецца нават пры доўгай рэмісіі — пры гэтым у 2022 годзе рак вярнуўся ў яшчэ больш агрэсіўнай форме.

На той момант Вольга ўжо жыла ў Польшчы і трапіла ў Кракаўскую ўніверсітэцкую бальніцу, дзе дактары амаль тры гады змагаліся за яе жыццё: аперацыя па выдаленні пухліны і грудзей вакол, агрэсіўная высокадозавая хіміятэрапія, прамянёвая тэрапія і гэтак далей.

Хвароба змагла адступіць, але ўсяго на тры месяцы: у траўні 2023 года ракавыя клеткі распладзіліся па ўсім арганізме дзяўчыны: іх выявілі ў касцявым мозгу, крыві, цэнтральнай нервовай сістэме, костках, лімфавузлах. На жаль, чарговая трансплантацыя і новае лячэнне не дапамаглі.

З улікам вельмі частага знаходжання ў лякарнях, каб не адчуваць сябе ў ізаляцыі, яшчэ ў 2022 годзе Вольга завяла свой тэлеграм-канал, а таксама падрабязна расказвала пра сваю хваробу і змаганне з ёй у Х (экс-твітары) — за яе радасцямі і нягодамі сачыла амаль пяць тысяч падпісантаў.

Вольга ў бальніцы. Фота: асабісты архіў.

Воля сваім прыкладам натхняла людзей на атрыманне асалоды ад жыцця. Праўда, яе апошнія пасты аказаліся сумныя: «Сёння 100 дзён, як я ляжу ў бальніцы. Мару зноў умець стаяць на нагах і хадзіць, але рэальнасць іншая».

Дзяўчына прызнавалася, што за 14 гадоў змагання з анкалогіяй ёй ніколі не было так цяжка, як стала гэтым летам: у яе развілася непраходнасць кішэчніка, было запаленне тонкай кішкі, яна цярпела пастаянны боль.

Пра яе сыход муж напісаў: «Балюча не было».

Каментары5

  • Гостья
    11.10.2025
    Госпадя сердце разрывается просто. Здоровья нам всем. Чтоб такого не было не с кем.
  • не публікуйце, бо .. (
    11.10.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • Спачуванні
    11.10.2025
    Спачуванні родным і сябрам.
    Усім для каго яна ззяла .
    Вечная памяць !

Цяпер чытаюць

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?9

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай франшызе пра халопаў выйшаў новы фільм — яго глядзяць і ў Беларусі9

Сабаленка: Не хачу вялікага вяселля, максімум 300 чалавек4

Украіна спрабуе вярнуць дзяцей, эвакуяваных у Італію пасля пачатку вайны2

Джон Коўл заявіў, што вызваленні палітвязняў будуць працягвацца10

Канал, звязаны з Радай бяспекі Беларусі, пагражае ўдарамі па Еўропе, калі Украіна атакуе аб'екты ў Беларусі35

Прадпрымальнік узяў у кліенткі 100 долараў. І заплаціў штраф у 16 разоў большы1

У Нясвіжы хлопец пратараніў каменны плот: ад машыны і агароджы мала што засталося1

Патрыярх Кірыл заклікаў праваслаўных святароў: «Работайте, братья!»24

Нешта гарэла каля дыспетчарскай станцыі паблізу Мазырскага НПЗ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?9

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць