Грамадства33

У Ваўкавыскім раёне жыхарку вёскі аштрафавалі за вялікую колькасць катоў. Але юрыстка дапамагла адбіцца

У Беларусі дзейнічае пастанова Савета Міністраў яшчэ з 2001 года, паводле якой у кватэры дазваляецца трымаць не больш за двух хатніх жывёл — незалежна ад таго, каты гэта ці сабакі. Гэты дакумент існуе даўно, але апошнім часам ён стаў прычынай шматлікіх штрафаў і непаразуменняў. Паводле слоў юрыстаў, колькасць выпадкаў прыцягнення людзей да адміністрацыйнай адказнасці за «парушэнне правілаў утрымання хатніх жывёл» значна ўзрасла, піша BGMedia.

Фота ілюстрацыйнае

Адным з такіх выпадкаў стала гісторыя жыхаркі Валкавыскага раёна Таццяны. Пасля смерці сваёй маці яна пераехала ў вёску з Мінска і прывезла з сабой двух сваіх катоў. А ў яе маці ўжо былі адзін кот і сабака. У выніку ў доме апынуліся чатыры жывёліны.

Суседка, якая жывёл не любіць, падала скаргу ў адміністрацыйную камісію, сцвярджаючы, што каты нібыта псуюць дзверы, пакідаюць бруд і што іх колькасць перавышае дапушчальную норму.

Камісія не стала разбірацца ў сітуацыі і палічыла, што Таццяна парушыла закон, таму яе аштрафавалі на пяць базавых велічынь. Пры гэтым чыноўнікі не ўлічылі, што дом, у якім яна жыве, не шматкватэрны, а блакаваны (г. зн. мае асобны ўваход і тэрыторыю).

Паводле дзейнага заканадаўства, абмежаванне ў дзве жывёліны дзейнічае толькі для шматкватэрных дамоў, а ў прыватных або блакаваных дамах ніякіх лімітаў няма.

@sviatlana_zoopravo_by

♬ Last Summer - Tele Music

Таццяне на дапамогу прыйшла юрыстка Святлана, якая бясплатна дапамагла ёй падрыхтаваць скаргу ў райвыканкам. Пасля праверкі рашэнне аб штрафе было адменена, бо высветлілася, што ніякага парушэння не было.

Святлана падкрэсліла, што Таццяне проста пашанцавала, што яна зрабіла публікацыю ў тыктоку і юрыстка яе заўважыла, бо большасць людзей не ведаюць, як сябе абараніць, і проста плацяць штраф.

Гісторыя выклікала вялікую дыскусію ў сацыяльных сетках. Многія беларусы прызналіся, што ўпершыню пачулі пра існаванне закона, які абмяжоўвае колькасць жывёл у кватэры. Адныя карыстальнікі здзівіліся, а іншыя абурыліся, што такі састарэлы дакумент да гэтага часу дзейнічае.

Святлана патлумачыла, што гаворка тут не пра «ўдачу», а пра вынік юрыдычнай працы: трэба ўмець аналізаваць матэрыялы адміністрацыйнай справы, пісаць скаргі і прыкладаць адпаведныя дакументы. На жаль, бясплатна гэтым займаецца вельмі мала хто, таму многія людзі не маюць магчымасці адстойваць свае правы.

Пакуль у Беларусі дзейнічае старая пастанова 2001 года, якая дазваляе мець у кватэры толькі дзве жывёліны. Новыя правілы Савет Міністраў абяцае прыняць у гэтым годзе, аднак, паводле меркавання юрыстаў і актывістаў, спадзявацца на тое, што патрабаванні стануць мякчэйшымі, не даводзіцца.

Каментары3

  • feafania
    11.10.2025
    На ўсе скаргі адказ адзін - парушэньняў ня выяўлена, хаця парушэньні закона проста цытуюцца. Тацьцяна проста мела ўдачу, што справа гэтая была асабістая паміж двума жыхарамі. Калі б парушэньне тычылась бы дзяржаўнай установы ці палітычна-матываванай справы, то ніякія цытаваньні закона не дапаможуць.
  • позорище
    11.10.2025
    эти бездарные паразиты только и умеют штрафовать достойных граждан
  • Андрусь
    11.10.2025
    А на хамячкоў і мышаў гэтая пастанова 2001 года таксама распаўсюджваецца?

Цяпер чытаюць

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку23

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША мужчына выйграў больш за мільярд даляраў у латарэю2

Сёння раніцай у Гомелі быў зафіксаваны пажар

У Беларусь вернецца спёка да +36 градусаў2

«Усе шукаюць варыянты перастроіцца». Што робяць беларускія прадаўцы пасля пажараў на складах Wildberries4

Беларуская асацыяцыя бацькоў у Літве прапанавала літоўскім чыноўнікам выкарыстоўваць беларускую мову замест рускай6

У знакамітага зубра з трасы М-1 з’явіўся «малодшы брат»1

Мінчук з псіхічным разладам завяшчаў дзве сталічныя кватэры міністэрству5

Ад украінскай спявачкі патрабавалі выбачыцца за відэа з «харошым рускім». Яе адмова выклікала скандал34

Чатыры расійскія сапёры загінулі пры размінаванні ў Севастопалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку23

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць