Паліклінікі ў рэгіёнах пераходзяць на штодзённы рэжым працы: у выхадныя можна будзе нават выклікаць доктара на дом
У Брэсце змяняецца рэжым працы паліклінік: цяпер яны будуць прымаць пацыентаў і па выхадных. Такое рашэнне прынятае ў сувязі з ростам колькасці захворвання на COVID-19 і сезонным уздымам ВРВІ, растлумачыў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.
Новаўвядзенне пачне дзейнічаць ужо ў наступныя выхадныя — 5 і 6 лютага. У суботы і нядзелі паліклінікі будуць прымаць пацыентаў да 18 гадзін. Можна будзе выклікаць доктара на дом.
Згодна з загадам галоўнага ўрача Брэсцкай цэнтральнай гарадской паліклінікі Сяргея Кляўса, такі графік будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль эпідэміялагічная сітуацыя ў горадзе не нармалізуецца.
Раней стала вядома, што аналагічныя меры былі прынятыя і ў Гомелі.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, за апошнія суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 3634 новыя выпадкі COVID-19. Гэта самы вялікі паказчык за ўвесь час пандэміі.
Каментары