Свет

Кіраўнік МЗС: У Літвы няма чырвоных ліній у плане санкцый для Расіі

У Літвы няма ніякіх чырвоных ліній у плане санкцый для Расіі, якая распачала вайну ва Украіне, кажа міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс, піша Delfi.lt.

Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: Delfi.lt 

Міністр сказаў гэта пасля сустрэчы ў Вільні з віцэ-прэм'ерам і кіраўніком дыпламатычнага ведамства Нідэрландаў Вопке Хукстра.

«У Літвы няма ніякіх чырвоных ліній, калі мы гаворым пра санкцыі. Гэта значыць, што мы гатовыя дыскутаваць аб любых санкцыях, уключаючы і энергетычныя», — сказаў Ландсбергіс. Ён падкрэсліў, што лепш за ўсё было б пачаць з нафтавага эмбарга з Расіі, бо гандаль нафтай прыносіць гэтай краіне вялікія паступленні ў бюджэт.

Па словах нідэрландскага міністра, Еўрасаюз павінен прыняць адзінае рашэнне ў плане адмовы ад энергарэсурсаў з Расіі. «Некаторыя краіны нашмат больш залежныя ад нафты і газу з Расіі, таму нам трэба знайсці адзіную пастанову», — сказаў Хукстра.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

Будучыня Ірана: тры сцэнары пасля магчымага краху рэжыму мулаў4

Беларускі дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч перад Кёльнскім саборам17

Саша Філіпенка: Расійскае грамадства абасралася на апераджэнне37

Ці мае права забіраць малога з дзіцячага садка старэйшы брат?2

У адным з магілёўскіх інтэрнатаў пасяліліся чырванакніжныя птушкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю89

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць