Вайна

Аляксей Данілаў: Расія перакідае частку войскаў з Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцей на Данецкі і Харкаўскі напрамкі

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў у эфіры падчас украінскага тэлемарафону паведаміў, што Расія перакідае частку войскаў з Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцей на Данецкі і Харкаўскі напрамкі.

Аляксей Данілаў.

«Частка тых людзей, якія былі на Чарнігаўскім і на Кіеўскім напрамках, перадыслакуюцца. Частка з іх з'яўляецца на Харкаўскім і Данецкім напрамках. Там цяпер праціўнік узмацняе свае групоўкі, каб паспрабаваць узмацніць ціск на нашых хлопцаў, якія абараняюць Украіну ў Харкаўскай, Данецкай і Луганскай абласцях», — сказаў Данілаў.

Таксама ён адзначыў, што цяпер Расія збірае з усяго свету наймітаў для вайны ва Украіне.

«Магу сказаць, што наша разведка выразна адсочвае, адкуль ідуць гэтыя групоўкі. Больш за тое, мы маем вялікі аб'ём інфармацыі, хто менавіта ўваходзіць у гэтыя групоўкі. Мы неаднаразова казалі, што ўсе, хто на сённяшні дзень прыйшоў на нашу зямлю забіваць нашых грамадзян, будуць абавязкова пакараныя», — сказаў сакратар РНБА Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У Латвіі наракаюць, што Мінск захапіў іх радыёчастату — цяпер там круцяць прапаганду24

Суд пастанавіў вярнуць маці дзяцей, якія былі вывезеныя бацькам у Луганск

У Мінскім заапарку прачнулася пара мядзведзяў і вядуць актыўнае жыццё

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?21

Мужчына прачнуўся з сіняй скурай і тэрмінова паляцеў у бальніцу10

Мінскія тралейбусы павінны перастаць біцца токам1

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць