Грамадства44

25 сакавіка ў Кіеве пройдзе беларуска-ўкраінскі форум

У Дзень Волі ў Кіеве адбудзецца рэгіянальны форум бяспекі «Шлях да Свабоды». Мерапрыемства арганізуюць Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі, аналітычны цэнтр «Украінская прызма» і Міжнародны фонд «Адраджэнне», паведамляе прэс-служба АПК.

АПК, фота яго тг-канал

Форум будзе прысвечаны ключавым аспектам беларускай вызваленчай барацьбы, пагрозам з боку рэжыму Лукашэнкі, а таксама пытанням супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл з Украінай і еўрапейскімі партнёрамі. Да ўдзелу запрошаны ўкраінскія і заходнія эксперты, беларускія дэмакратычныя дзеячы і добраахвотнікі.

Сярод ключавых тэм абмеркавання — Беларусь як фактар рэгіянальнай бяспекі і сцэнарыі развіцця сітуацыі да 2027 года, новая мадэль украінска-беларускіх адносін у перыяд вайны, перспектывы беларускага добраахвотніцкага руху, а таксама пытанне стварэння рэгіянальнага фармату «беларускага Рамштайна».

Раней паведамлялася, што, магчыма, Святлана Ціханоўская 25 сакавіка будзе ў Кіеве.

Як стала вядома, візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў можа адбыцца ў канцы сакавіка. Разам з Ціханоўскай у Кіеў таксама збіраецца паехаць яе намеснік Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка.

Наведванне Святланай Ціханоўскай Кіева стала магчымым пасля таго, як на сустрэчы 25 студзеня ў Вільні яе асабіста запрасіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Каментары4

  • Кастусь
    14.03.2026
    Непрыгожа выглядае, на дзень волі быць не на мітынгу якім, а на працоўнай сустрэчы
  • .
    15.03.2026
    Вам важнее показуха, а не дела?
  • здурэла?
    15.03.2026
    які дзень волі? на каляндар паглядзі галасаваўшая за лукашэнку

    спойлер - сёння Дзень Канстытуцыі

    але адкуль галасаваўшай за лукашэнку гэта ведаць

Цяпер чытаюць

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў2

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Грозныя іспанцы не змаглі нічога зрабіць са зборнай Каба-Вэрдэ3

Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне6

У Беларусі ёсць гарадскі пасёлак, дзе за год не было ніводнага вяселля

Замест банкету — турнір змешаных адзінаборстваў. Як Трамп адзначыў 80‑годдзе6

Ці ёсць сярод сілавікоў у турмах і калоніях добрыя людзі? Адказвае Лосік4

У Беларусі забаронена працаваць яшчэ аднаму вядомаму трэнеру, хоць ён нібыта і не ў чорных спісах. Чым правініўся?1

Што скончыцца раней: вайна ці Пуцін? Прагнозы заходніх аналітыкаў17

Глядзіце, як змялеў Мухавец пасля веснавой сушы на Берасцейшчыне ФОТЫ4

Пад Полацкам мужчына чатыры дні таму пайшоў на падводную рыбалку і знік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў2

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць