Кіно11

Уручаныя прэміі «Залатой маліны»

Напярэдадні ўручэння прэміі «Оскар» уручаюць прэміі за найгоршыя фільмы 2025 года.

Фільм «Вайна сусветаў» атрымаў пяць антыпрэмій «Залатая маліна», паведамляе Deadline.

Карціна была адзначана ў катэгорыях «найгоршы фільм», «найгоршы рэжысёр», «найгоршы акцёр» (Айс К’юб), «найгоршы сцэнар», а таксама «найгоршы прыквел, рымейк або рып-оф»

Экранізацыя рамана Герберта Уэлса выйшла ў маі мінулага года на Prime Video і была разгромлена крытыкамі (4% на Rotten Tomatoes).

Прыз за «аднаўленне рэпутацыі» (Golden Redeemer) ад «Маліны» атрымала Кейт Хадсан — сёлета яна намінаваная на «Оскар» за музычную драму «Мелодыя іх мары». Поўны спіс «лаўрэатаў» прадстаўлены ніжэй.

Найгоршы фільм: «Вайна сусветаў»

Найгоршая рэжысура: Рыч Лі — «Вайна сусветаў»

Найгоршы акцёр: Айс К’юб — «Вайна сусветаў»

Найгоршая актрыса: Рэбел Уілсан — «Шпіёнскае вяселле»

Найгоршы акцёр другога плана: Сем штучных гномаў — «Беласнежка»

Найгоршая актрыса другога плана: Скарлет Роўз Сталонэ — «Стралкі»

Найгоршы сцэнарый: «Вайна сусветаў»

Найгоршы рымейк, сіквел або рып-оф: «Вайна сусветаў»

Найгоршае экраннае комба: Сем штучных гномаў — «Беласнежка»

Прыз за выпраўленне рэпутацыі: Кейт Хадсан

Заўтра ў Лос-Анджэлесе пройдзе ўручэнне прэмій «Оскар» (у Беларусі будзе ноч і раніца панядзелка). На найлепшы фільм года прэтэндуюць 19 фільмаў, у тым ліку «Бітва за бітвай», «Гамнет» і «Грэшнікі»

Каментары1

  • Colombo
    14.03.2026
    А ці можна пабачыць фота чувака, якга клічуць Сем штучных гномаў?

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць