Вайна2222

«Бранск пад ракетным ударам!» — «Вы не тушыце, дагарыць хутчэй». Мінабароны Украіны па-чорнаму адпальвае ў Threads

Афіцыйны акаўнт Міністэрства абароны Украіны не толькі актыўна адсочвае ў сацсетцы Threads паведамленні з Расіі, але і востра іх каментуе. З’едлівыя, цынічныя і поўныя чорнага гумару адказы збіраюць тысячы лайкаў. Прадстаўляем найбольш адметныя прыклады такога тролінгу за апошнія дні.

Калі пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў 11 сакавіка на завод «КуйбышаўАзот» у Тальяці мясцовыя жыхары пачалі наракаць на экалагічную катастрофу, украінскае ведамства не засталося ў баку.

На крык душы аднаго з гараджан: «Мы задыхаемся! Пасля атакі на «КуйбышаўАзот» у Тальяці людзі скардзяцца на атрутнае паветра!» Міністэрства абароны Украіны іранічна параіла:

«Гэта пах свабоды, атрымлівайце асалоду».

Яшчэ больш трывожнае паведамленне пра выкід прадуктаў гарэння хімікатаў, ад якіх ратавальнікі трапляюць у рэанімацыю, а «яд не мае паху і колеру», сустрэла не менш калючую рэакцыю:

«Прыемны арамaт без пераплат».

Калі пажар на прадпрыемстве разгарэўся яшчэ мацней, карыстальнікі пачалі наракаць на маўчанне ўладаў: «Пятую гадзіну працягваецца пажар: гарыць трэці цэх і склад з хімічнымі рэчывамі. Жыхары побач з прадпрыемствам скардзяцца на рэзь у вачах і кашаль пасля выхаду на вуліцу. У паветры адчуваецца з’едлівы пах дыму. Але афіцыйныя каментары практычна адсутнічаюць».

«Вы не тушыце, яно тады дагарыць хутчэй», — далі слушную параду ў Міністэрстве абароны.

Пад лаканічным пастом «УСУ ўдарылі па Бранску. Мэтай быў завод электронікі «Крэмній» рэдактар канала МА Украіны заўважыў:

«Дэмілітарызацыя, як замаўлялі!»

Адзін з жыхароў Бранска не хаваў эмоцый: «Бранск пад масіраваным ракетным ударам. Дзясяткі чалавек пацярпелі ў выніку ракетнага абстрэлу завода «Крэмній» у Бранску. (…) У мясцовых пабліках Бранска пекла. Гэта ўсё, да пабачэння».

«Гэта не «да пабачэння», гэта палымянае прывітанне!» — удакладнілі ў каментарах пад яго пастом.

Іншы карыстальнік апублікаваў здымак з дымам над Бранскам і подпісам: «Сотні чалавек пацярпелых у выніку масіраванага ракетнага абстрэлу завода «Крэмній Эл»!»

Адказ быў максімальна цынічным:

«Ну прыгожа ж».

Спробы жыхароў Бранска паскардзіцца на «самы цяжкі вечар» і немагчымасць сказаць «добрай раніцы» сустрэлі іранічнае:

«Так усё ж нармальна, чаго вы».

Дасталося і тым, хто спрабаваў выказаць салідарнасць з пацярпелымі рэгіёнамі. На каментар «Тула з вамі» Міністэрства абароны адказала прамым абяцаннем:

«Ну раз «з вамі», то і Тулу аформім».

Не прайшлі вайскоўцы і міма спартыўных навін. Пад рэкламнай абвесткай аб Усерасійскіх спаборніцтвах па каратэ ў Разані, якія пройдуць 3‑15 сакавіка 2026 года, МА Украіны з’едліва папярэдзіла:

«Дзякуй за адрас. Спадзяемся, прыйдзе як мага больш гледачоў».

Каментары22

  • Indrid Cold
    12.03.2026
    Глядзець на пакуты рускіх і лукашыстаў - вельмі прыемна. Пачалі вайну? Цяпер разбірайцеся з наступствамі
  • axel
    12.03.2026
    Па заводу - выдатна. А каментары ад вайсковага міністэрства гэта дробязна, танная пацеха для плебса. Годнасць ваяра не давзваляе да такога апускацца.
  • ***
    12.03.2026
    Indrid Cold , Мирные граждане тут при чем? Те что не поддерживают власть в РФ и РБ?

Цяпер чытаюць

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск14

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Кюрасаа не саступіла Эквадору дзякуючы фенаменальнай гульні свайго брамніка 

«Зебра-палоскі» як паратунак ад пахмелля. Што гэта такое і ці сапраўды дапамагае?1

Украінцы паспяхова атакавалі абодва бакі Керчанскага праліва6

У ЗША адмаўляюць, што Армузскі праліў зноў закрыты1

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача18

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці2

Нідэрланды разграмілі Швецыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск14

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць