Свет

Пуцін прапанаваў Трампу вывезці ўзбагачаны ўран з Ірана ў Расію

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адхіліў прапанову прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна вывезці іранскі ўзбагачаны ўран у Расію. Пра гэта паведамляе выданне Axios са спасылкай на інфармаваную крыніцу. Гэту ідэю нібыта абмяркоўвалі падчас тэлефоннай размовы палітыкаў 9 сакавіка.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп у Анкорыджы на Алясцы 15 жніўня 2025 года. Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Julia Demaree Nikhinson

Па словах крыніцы Axios, расійскі бок прапанаваў некалькі варыянтаў зніжэння напружанасці паміж ЗША і Іранам. Адзін з іх заключаўся ў тым, каб перадаць іранскі ўзбагачаны ўран на захоўванне ў Расію. Аднак Вашынгтон не падтрымаў такую прапанову.

Амерыканскі чыноўнік адзначыў, што падобная ідэя выказвалася раней, але ЗША лічаць неабходным забяспечыць кантроль і бяспеку гэтых матэрыялаў.

Гаворка ішла пра каля 450 кілаграмаў урану, узбагачанага да 60%. Спецыялісты адзначаюць, што пры далейшай перапрацоўцы такі матэрыял можа за некалькі тыдняў дасягнуць узроўню, прыдатнага для стварэння ядзернай зброі, і яго колькасці тэарэтычна хапіла б больш чым на дзесяць боезарадаў.

Паводле інфармацыі выдання, Масква падымала гэтую тэму яшчэ ў маі 2025 года падчас перамоў паміж ЗША і Іранам па ядзернай праграме, а таксама незадоўга да пачатку цяперашняга канфлікту. У адным з апошніх раўндаў перамоў Іран адхіліў ідэю вывазу ўрану і прапанаваў разбавіць яго на сваёй тэрыторыі пад кантролем МАГАТЭ. Незразумела, ці гатовы Тэгеран прыняць такі варыянт цяпер.

У Пентагоне заявілі, што разглядаюць розныя магчымасці кантролю над высокаўзбагачаным уранам. Паводле кіраўніка ведамства Піта Хегсэта, ЗША хацелі б, каб Іран добраахвотна перадаў свае запасы, але раней Тэгеран на гэта не пагаджаўся.

Раней таксама паведамлялася, што ЗША і Ізраіль абмяркоўвалі магчымасць накіравання спецназу ў Іран, каб узяць пад ахову ядзерныя матэрыялы на пазнейшым этапе ваеннай аперацыі. Пры гэтым у амерыканскай адміністрацыі адзначаюць, што Трамп падтрымлівае кантакты з рознымі сусветнымі лідарамі і гатовы да дамоўленасцяў, але толькі ў тым выпадку, калі яны будуць выгаднымі для ЗША.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць