Мэр горада Таўрыйск у Херсонскай вобласці Украіны Мікалай Рызак трапіў у расійскі палон, паведаміла супрацоўніца гарадской рады Ірына Шыповіч.

Паводле яе слоў, Рызак быў затрыманы расійскімі вайскоўцамі, з ім няма сувязі з вечара 1 красавіка, дзе ён знаходзіцца — невядома.
Каментары