Грамадства

Ратавальнікаў хочуць узброіць і выкарыстоўваць супраць унутраных і знешніх ворагаў

Беларускіх ратавальнікаў змогуць прыцягваць да вырашэння «праблем, звязаных з масавымі беспарадкамі» і «ў інтарэсах Мінабароны». Да сярэдзіны чэрвеня іх забяспечаць табельнай зброяй. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ паведаміў кіраўнік МНС Беларусі Вадзім Сіняўскі, піша reform.by.

Паводле слоў міністра, неабходнасць падрыхтоўкі беларускіх ратавальнікаў для дзеянняў у асаблівых умовах вызначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Першае — гэта ўнутраныя праблемы — праблемы, звязаныя з масавымі беспарадкамі. Таму ў інтарэсах органаў унутраных спраў мы будзем вырашаць гэтую задачу. У выпадку ўзброенага канфлікту і агрэсіі ў дачыненні да нашай краіны — у інтарэсах Міністэрства абароны», — расказаў міністр, дадаўшы, што падрыхтоўка падраздзяленняў МНС для працы па гэтых напрамках ужо ідзе.

Ён таксама паведаміў, што пастаўлена задача зрабіць неабходнае ўзбраенне асабістага складу табельнай зброяй.

«Да 15 чэрвеня мы атрымліваем узбраенне ў Міністэрстве абароны і фактычна будзем гатовыя да выканання задач, якія стаяць па прызначэнні ў гэтым сегменце працы МНС», — сказаў ён.

Зараз уносяцца змяненні ў праграму падрыхтоўкі курсантаў Універсітэта грамадзянскай абароны, якія будуць праходзіць адпаведную падрыхтоўку.

«Але я хацеў бы агаварыцца: мы будзем выконваць задачу пры ўзнікненні асаблівых умоў. Гэта важны ключавы момант. Таму што вельмі шмат з гэтай нагоды меркаванняў, да нас паступаюць розныя звароты. Шчыра кажучы, і нашыя работнікі былі ўсхваляваныя: а як мы будзем выконваць гэтую працу? Але калі яны акунуліся ў працэс падрыхтоўкі — усё стала на свае месцы. Усе выдатна разумеюць чаму, калі і пры якіх умовах мы будзем займацца гэтай працай, — заявіў міністр. — Чым лепш мы будзем гатовыя, тым менш будзе магчымасцяў у нашых нядобразычліўцаў паспрабаваць выпрабаваць чарговы раз беларускае грамадства на трываласць».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

Будучыня Ірана: тры сцэнары пасля магчымага краху рэжыму мулаў4

Беларускі дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч перад Кёльнскім саборам17

Саша Філіпенка: Расійскае грамадства абасралася на апераджэнне37

Ці мае права забіраць малога з дзіцячага садка старэйшы брат?2

У адным з магілёўскіх інтэрнатаў пасяліліся чырванакніжныя птушкі

Эксперты расказалі, дзе беларусы адпачываюць гэтым неспакойным летам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю88

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць