Раней Мядзведзеў не раз публікаваў рэзкія каментарыі адносна падзей знешняй палітыкі. Ён тлумачыў свой тон нянавісцю да тых, хто «зычыць нам смерці».

Кіраўнік Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Крыстаф Хойсген назваў намесніка старшыні Рады бяспекі РФ, былога прэзідэнта і прэм'ера Расіі Дзмітрыя Мядзведзева «клоўнам», ён зрабіў гэтую заяву на Міжнародным сімпозіуме марскіх дзяржаў, паведамляе Bild.
«Мядзведзеў сёння — клоўн. Прабачце, я павінен быў гэта сказаць», — заявіў дыпламат.
Мядзведзеў з пачатку вайны не раз рабіў рэзкія заявы па пытаннях знешняй палітыкі, пераважна — адносна Украіны, ЗША і Еўрасаюза.
Каментары