Мінздароўя: Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі 70% беларусаў
У Беларусі больш за 6 млн 512 тыс. чалавек атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 6 млн 424 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

У Брэсцкай вобласці поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 892,3 тыс. чалавек, Віцебскай — больш за 789,9 тыс., Гомельскай — больш за 973,8 тыс., Гродзенскай — больш за 693,5 тыс., Магілёўскай — больш за 691 тыс., Мінскай — больш за 983,7 тыс. і ў Мінску — больш за 1,28 млн.
Адну дозу вакцыны атрымалі 70,4 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўны курс вакцынацыі прайшлі 69,4 працэнта насельніцтва.
Бустарную вакцынацыю прайшлі 26,1 працэнта насельніцтва.
Каментары