Грамадства3333

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі

Сёння ў сацсетках распаўсюдзілася навіна пра тое, што ў двары БНТУ пры спробе затрымання памёр выкладчык. Ва ўніверсітэце паведамілі пра сардэчны прыступ у яго. Цяпер з тлумачэннямі выступіла міліцыя. З неафіцыйнага канала сілавікоў становіцца зразумелым імя выкладчыка — гэта Міхаіл Шчукін. 

Як паведаміла міліцыя ў афіцыйным каментары, днём 28 мая ў міліцыю паступіў званок з БНТУ з просьбай аб дапамозе. «Былы выкладчык пасварыўся з адміністрацыяй і спрабаваў незаконна прайсці на тэрыторыю навучальнай установы», — гаворыцца ў тлумачэнні.

Супрацоўнікі міліцыі вырашылі адвезці 47-гадовага мінчука ў аддзяленне для разбіральніцтва.

«Аднак мужчына аказаў супраціў і паспрабаваў уцячы. Падчас затрымання ён нанёс некалькі ўдараў аднаму з супрацоўнікаў»,

— распавёў намеснік начальніка ўпраўлення па Мінску галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Раман Прыгодзіч.

Пра прычыны смерці выкладчыка Прыгодзіч не сказаў ні слова. 

Але чамусьці нагадаў, што «невыкананне законных патрабаванняў супрацоўніка органаў унутраных спраў цягне за сабой прадугледжаную законам адказнасць».

Больш інфармацыі даў неафіцыйны канал сілавікоў.

«47-гадовы выкладчык быў афіцыйна звольнены па заканчэнні тэрміну кантракту, паколькі ў апошні час паводзіў сябе неадэкватна ў дачыненні да студэнтаў і работнікаў, чапляўся да маладзенькіх студэнтак, заніжаў ацэнкі, скандаліў, без прычыны не дапускаў хлопцаў і дзяўчат да экзаменаў…

@minskoblastnovosti5 В сети появилось видео, как во внутреннем дворике БНТУ мужчина пытается убежать от силовиков #бнту #беларусь #минск #минскновости #минсксейчас #новостибеларуси #беларусьновости ♬ Dramatic Tension02 - WBM Studio

Мужык са звальненнем не пагадзіўся і на працягу тыдня спрабаваў незаконна прарвацца ў навучальную ўстанову, патрабуючы даць магчымасць працягнуць праводзіць заняткі. Калі ён канчаткова ўсіх дастаў, супрацоўнікі службы аховы ВНУ выклікалі міліцыю, каб суцішыць скандаліста», — пішуць сілавікі.

Паводле іх версіі, выкладчык «неаднаразова ўдарыў міліцыянта, пасля чаго пачаў уцякаць». На гэтым і тут гісторыя абрываецца. Што здарылася пасля гэтага і чаму выкладчык памёр, не расказваюць.

Канал сілавікоў таксама апублікаваў скрыны з заляцаннямі выкладчыка да студэнтак. На скрынах — фота выкладчыка Міхаіла Шчукіна. Яго старонка з сайта БНТУ ўжо выдаленая

Каментары33

  • А в чем причина?
    29.05.2025
    Трудовую книжку пришел забрать и не пустили в здание?
  • 4шао
    29.05.2025
    нешта на мянтоўскай мове
  • понятно
    29.05.2025
    Понятно, милиция, никогда, ни в чём не виноватая.

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»3

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць