Грамадства

Лунёва: Мажэйку затрымалі, калі ён прыязджаў у Гродна пабачыць бацькоў

Журналістка Любоў Лунёва ў Facebook распавяла падрабязнасці затрымання Паўла Мажэйкі. Паводле яе, затрымалі журналіста, калі той чарговы раз паехаў праведаць бацькоў у Гродна.

Яна піша, што сёння ніякіх ілюзій не павінна быць.

Так, можна ездзіць у Беларусь і ў Польшчу, але гэта можа раптоўна скончыцца і, калі гэта здарыцца, у які канкрэтна момант — ніхто не ведае. 

«Ну, нельга цяпер туды ездзіць, калі вы вядомая асоба, асабліва, калі журналіст ці грамадскі актывіст. Смярдзючая камера чакае на Бацькаўшчыне кожнага, хто спадзяваецца: можа, абміне гэтая навала, маўляў, пабачуся са сваімі і вярнуся. Не вернешся…» — піша Лунёва.

Журналіста і кіраўніка гродзенскага «Цэнтра гарадскога жыцця» Паўла Мажэйку затрымалі 30 жніўня.

Павел — вядомы гродзенскі журналіст, адна з галоўных асоб грамадска-культурнага жыцця Гродна.

У сакавіку 2021 года Паўла Мажэйку затрымлівалі разам з мастаком Алесем Пушкіным у рамках справы «аб рэабілітацыі нацызму» за дэманстрацыю партрэта ўдзельніка антысавецкага падполля Яўгена Жыхара. Але тады Мажэйку вызвалілі пасля 72 гадзін арышту.

30 жніўня таксама затрымалі былую адвакатку мастака Алеся Пушкіна Юлію Юргілевіч.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.
Усе навіны →
Усе навіны

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ27

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю93

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць