Грамадства

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі сітуацыю з літоўскім санаторыем «Беларусь»

Міністэрства замежных спраў Літвы прапанавала ўзгадняць спісы тых, хто прыязджае ў санаторый, з Офісам Святланы Ціханоўскай. Там пракаментавалі гэту прапанову.

Фота: Romas Sadauskas / Delfi

«Беларусы, якім неабходнае лячэнне і адпачынак, маюць права адпачываць у санаторыі ў Друскінінкаі. Бо ён належыць беларускаму народу, а не групе самазванцаў, якая захапіла ўладу. Абсалютна непрымальна, каб у гэтым санаторыі адпачывалі тыя, хто мае дачыненне да рэпрэсій у Беларусі і вайны ва Украіне.

Офіс Ціханоўскай і адпаведныя структуры гатовыя аказваць дапамогу ўладам Літвы ў верыфікацыі тых, хто едзе туды на адпачынак і рэабілітацыю. Пакуль санаторый «Беларусь» знаходзіцца пад кантролем рэжыму. Але мы гатовы размаўляць з кіраўніцтвам санаторыя наўпрост. Санаторый мог бы прыняць на рэабілітацыю дзяцей і сваякоў рэпрэсаваных, якія пацярпелі ад злачынных дзеянняў рэжыма», — заявілі прадстаўнікі дэмакратычнай лідаркі Беларусі.

Санаторый «Беларусь», які належыць Беларусі, скардзіцца, што Літва не выдае візы грамадзянам Беларусі, таму яны вымушаныя звольніць 1/4 частку персаналу. У адказ на гэта МЗС Літвы прапанавала звяртацца ў Офіс Ціханоўскай для ўзгаднення патэнцыйных наведнікаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?5

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандысты заявілі пра затрыманне мядзельскага музыкі, пра якога пісала Бондарава2

Французскі тыктокер прыгатаваў беларускую бабку пад песню Каржа — і выклікаў спрэчку аб прыналежнасці Бранска2

Украінская разведка ўзламала рэсурсы вытворцы стратэгічнай авіяцыі Расіі

«Не бяжы. Ты не зможаш…» На ўскрайку Гродна ходзіць мядзведзь, улады выступілі з папярэджаннем2

Кампазітар Алейнік хоча стварыць форум для бічавання артыстаў, якія падтрымалі пратэсты ў 2020-м6

Беларусь увайшла ў лік краін з мінімальнымі тарыфамі на камуналку3

Айцішнік пераехаў у Германію і ў 40 гадоў стаў паштальёнам1

«Падрэзаць аўтобус — такі сабе варыянт». Наглядны прыклад, як нельга паварочваць

З’явілася відэа калоны фур, якія ўдзельнічалі ў спецаперацыі СБУ «Павуцінне»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?5

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць